Празднование дня Октябрьской революции не обошлось без традиционных подарков и для жителей Шумилинского района

2023 – Год мира и созидания Главное Новости Общество

Святочныя падарункі для шумілінцаў

Па ініцыятыве Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліцы Беларусь адрадзілася добрая традыцыя рабіць падарункі да свята Кастрычніцкай рэвалюцыі. Падарункі беларусам робяцца як на рэспубліканскім, так і на рэгіянальным узроўнях. Не абышлося без добрых і прыемных навін для шумілінцаў і сёлетняе святкаванне Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Председатель Витебского облисполкома Алескандр Субботин вручает сертификат на два автомобиля главному врачу Шумилинской ЦРБ Светлане Линкевич.

Два аўто для медыкаў

Кіраўнік дзяржавы сёлета асаблівую ўвагу ўдзяляе медыцынскай галіне. У Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы і падначаленых установах за кошт мясцовых бюджэтаў праведзены значны рамонт сельскіх ФАПаў і ўрачэбных амбулаторый, абнаўляюцца мэбля і медабсталяванне. У бальніцу паступіў і пачаў працаваць мабільны медыцынскі пункт, які дазволіў палепшыць абслугоўванне сельскага насельніцтва раёна.

Напярэдадні дзяржаўнага свята – Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі – па ўсёй Беларусі адчыняліся новыя і абноўленыя ўстановы аховы здароўя: паліклінікі, цэнтры, аддзяленні. 66 новенькіх аўтамабіляў Geely Emgrand уручылі ўстановам аховы здароўя Віцебскай вобласці. Аўтамабілі былі набытыя за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Сертыфікаты на аўто кіраўнікам устаноў аховы здароўя ўручыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Аўтапарк Шумілінскай ЦРБ папоўніўся двума новымі аўтамабілямі, сертыфікат на іх атрымала галоўны ўрач ЦРБ Святлана Лінкевіч. “Аўтатранспарт будзе выкарыстоўвацца ў амбулаторна-паліклінічным звяне для абслугоўвання ўрачамі пацыентаў на даму, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, а таксама пры неабходнасці для неадкладнай дапамогі, каб даставіць пацыента ў медыцынскія ўстановы Віцебска”, – расказала Святлана Уладзіміраўна.

Директор ТЦСОН Шумилинского района Валентина Штуро получила ключи от нового автомобиля.

Спецаўтамабіль для сацыяльнай службы

8 лістапада ў Брэсце ключы ад сямі новых аўтамабіляў ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі прадстаўнікі сацыяльных службаў Віцебскай вобласці, у тым ліку і дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Шумілінскага раёна Валянціна Штуро.

– Аўтамабіль вельмі камфортны, спецыяльна абсталяваны для перавозкі інвалідаў. Гэта палепшыць якасць жыцця нашых сталых грамадзян, людзей з інваліднасцю і сямей, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, дазволіць якасна аказваць паслугі, у якіх маюць патрэбу нашы людзі, – адзначыла Валянціна Рамуальдаўна.

“МОЙ ГОРОД” пашырае межы

Падарункам ад Міністэрства сувязі і Белтэлекама стала для шумілінцаў і гасцей раёна падключэнне да мабільнага дадатка “Мой горад”.

Функцыянал дадатка “Мой горад” дазваляе лёгка і проста арыентавацца ў гарадскім асяроддзі, быць у курсе падзей, хутка знайсці звесткі аб сэрвісах і паслугах, якія прапануюць арганізацыі горада, арганізаваць свой вольны час, а з картай славутых мясцін і турыстычных маршрутаў даведацца шмат цікавага пра Шуміліншчыну.

Дадатак “Мой город” даступны для спампоўвання ў Play Market і App Store.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *