Вакцинациии, обработки, профилактика — в заботах о животных проходит рабочий день ветврачей

Новости Сельское хозяйство

У клопатах пра здаровую жывёлу

Усе гурты буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемстваў перавялі на зімова-стойлавы перыяд. З першых дзён зімоўкі жывёлы ў кароўніках і цялятніках працуюць работнікі райветстанцыі.

«Найперш трэба правесці апрацоўку буйной рагатай жывёлы ад падскурнага авадня, каб жывёла ў далейшым не захварэла, кажа в. а. начальніка райветстанцыі Аляксандр Бяляеў. Прафілактычную апрацоўку кароў і цёлак мы ўжо правялі ў КУСГП «Ульскі», зараз нашы ветурачы працуюць у КУСГП «Сіроцінскі» і ААТ «Ляжні». Сёння, напрыклад, на выездзе трое спецыялістаў, кожны з іх апрацоўвае за дзень ад авадня да 400 жывёл. У гаспадарках няма безігольных ін’ектараў, таму, каб хутчэй справіцца, нашы работнікі выязджаюць і працуюць з ветурачамі гаспадарак».

Праводзіцца і вітамінізацыя. За гэтай работай мы засталі на ферме ў Светласельскім УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» загадчыцу ўчастковай ветлячэбніцы Яну Таўкусеву (на здымку). У прафілакторыі яна абышла цялят і выдзеліла тых, якім споўніўся месяц  значыць, час атрымаць трывітамін. «Сама назва прэпарата кажа, што ў ім тры вітаміны: А, Д і Е, тлумачыць Яна.

Гэта добрая прафілактыка супраць авітамінозу, каб жывёла расла здаровай і моцнай. Трывітамін атрымліваюць таксама каровы перад ацёламі і пасля іх, цяляты групы дарошчвання».

Ветурачы праводзяць па графіку вакцынацыю супраць вірусных захворванняў. Калі раней у сельгаспрадпрыемствах былі перабоі з закупкамі вакцыны, то цяпер сітуацыя нармалізавалася, запэўніў А. П. Бяляеў.

Работнікі прадпрыемства вакцынуюць жывёлу супраць лішаю, клапоцяцца пра восеньскую туберкулізацыю і іншыя супрацьэпізаатычныя мерапрыемствы. Планавыя вакцынацыі супраць сальманэлёзу, пастэрылёзу, колібактарыёзу і іншых хвароб таксама ніхто не адмяняў. Работы многа, тым больш, што працаваць прыходзіцца не толькі за сябе  спецыялісты падстаўляць плячо КУСГП «Ульскі» і «Сіроцінскі», дзе ўвогуле няма ветэрынарных урачоў.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *