Своими впечатлениями об участии во II Республиканском форуме женщин делятся работницы шумилинских сельскохозяйственных предприятий

2023 – Год мира и созидания Общество

«Паездка ў Мінск – і падарунак, і адпачынак»

Делегация Витебской области на 2 Республиканском форуме женщин.

На мінулым тыдні ў Мінску прайшоў II Рэспубліканскі форум жанчын, арганізаваны Беларускім прафесійным саюзам работнікаў АПК і Беларускім саюзам жанчын. У складзе дэлегацыі былі і шумілінчанкі– аператары машыннага даення Зінаіда Скрыпялёва з КУСГП «Ульскі» і Таццяна Масько з СФГ «Раднік». Мы папрасілі іх падзяліцца ўражаннямі ад паездкі.

Зінаіда Скрыпялёва:
– Уразіла маштабнасць мерапрыемства – з усіх куткоў краіны было запрошана больш за трыста жанчын. Міхаіл Русы, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым кіраванні, падзякаваў вясковым працаўніцам за работу, адзначыў, што мы робім самую важную справу на зямлі – кормім краіну. Душу перапаўняла гордасць, што нашу работу бачаць і разумеюць яе неабходнасць. Мы наведалі Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, дзе нам паказалі спектакль “Ганна Карэніна”. Дэкарацыі, касцюмы, аркестр – усё вельмі спадабалася. Гэта паездка – выдатны адпачынак ад паўсядзённых спраў. Вялікі дзякуй арганізатарам за гэта.

Таццяна Масько:
– На такім форуме была ўпершыню. Уражанняў і пазітыўных эмоцый шмат. Не магла налюбавацца прыгажосцю сталіцы і Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра. Вельмі спадабалася экскурсія ў Музей Вялікай Айчыннай вайны. Зрабіла там некалькі фотаздымкаў, пакажу і раскажу дзецям. Наўрад ці я, маці пецярых дзяцей, калісьці б выбралася ў сталіцу. Я адпачы-вала ад дамашніх спраў, ад кухні і ўборкі. Дзякуй кіраўніку гаспадаркі Юрыю Віктаравічу Сямёнаву і падменнай даярцы Людміле Масько, што адпусцілі мяне на такі высокі форум жанчын, працаўніц вёскі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *