Осторожно! Педофилы!

Происшествия

869 злачынстваў па педафіліі

У краіне па-ранейшаму захоўваюцца негатыўныя тэндэнцыі ў сферы здзяйснення злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, звязаных з абаротам дзіцячай парнаграфіі.

За 9 месяцаў выяўлена 869 злачынстваў па педафіліі. Па 851 справе ўстаноўлены падазроныя. Павялічылася колькасць непаўналетніх, пацярпелых ад злачынстваў супраць палавой свабоды або палавой недатыкальнасці.

Па лініі супрацьдзеяння вырабу і (або) распаўсюджання матэрыялаў парнаграфічнага характару з удзелам непаўналетніх зарэгістраваны 143 злачынствы. Устаноўлена 267 дзяцей, якіх выкарыстоўвалі для вырабу матэрыялаў парнаграфічнага характару.

У рамках распараджэння Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь ад 20.10.2023 г. № 57 «Аб дадатковых мерах па супрацьдзеянні злачынствам супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі» у рэспубліцы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і прадухіленне злачынстваў супраць палавой свабоды і палавой недатыкальнасці непаўналетніх, абароту дзіцячай парнаграфіі.

Дар’я ТРАФІМАВА, інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *