Дорожные службы Шумилинского района готовы к работе в зимних условиях

Новости Экономика

Завіруха мяце, завіруха

Як спраўляюцца дарожныя службы са снегам?

Работнікаў ДРБУ‑204 снегапады не засталі знянацку, бо да зімы пачалі рыхтавацца загадзя. Назапасілі пясчана‑салявой сумесі (яе на сезон для дарог мясцовага прызначэння трэба шэсць тысяч тон, зараз ёсць чатыры тысячы тон). Пясок бралі з кар’ера ў Пятніцкіх, каля 2,5 тысяч тон солі купілі ў Салігорску. Тэхніка да зімы была падрыхтавана загадзя: ёсць 4 раскідвальнікі пяску, тры аўтагрэйдары, 2 пагрузчыкі. На чатырох МТЗ устанавілі снегаўборачныя адвалы. Колькі сыпаць пясчана‑салявой сумесі – залежыць ад інтэнсіўнасці руху, ад пакрыцця, ад ступені слізкасці на дарозе. «Адзін трактар за дзень расчышчае па 100‑120 кіламетраў, – расказаў начальнік ДРБУ‑204 Уладзімір Раманаў. – Калі будуць моцныя завірухі, то за дзень не аб’едзем адразу ўвесь раён, нам спатрэбіцца трое сутак. Людзі павінны гэта разумець, а не кідацца адразу ў роспач, бо паступова мы даедзем да ўсіх».

Дарогі рэспубліканскага значэння Р‑20 і Гарадок‑Ула‑Камень у межах раёна абслугоўвае лінейная дарожная дыстанцыя № 364 філіяла ДЭУ‑36 РУП «Віцебскаўтадар». Як расказаў начальнік дыстанцыі Віктар Прыходзька, тэхнікі для прачысткі дарог і іх падсыпкі хапае. Два МАЗы не толькі раскідваюць пясок, але і чысцяць дарогі. Расчысткай абочын, з’ездаў, палос разгону да аўтобусных прыпынкаў, тратуарных дарожак займаюцца механізатары на трох МТЗ. Працуюць пагрузчык і грэйдар. У сярэднім за дзень чысцяць да ста кіламетраў дарог. А падчас мяцеліцы прачысцілі амаль чатырыста кіламетраў, падсумаваў Віктар Васільевіч.

За дарогі па райцэнтры і вёсках раёна ў адказе УП ЖКГ. Як расказаў галоўны інжынер прадпрыемства Максім Русецкі, па райцэнтры і раёне працуе МАЗ з раскідвальнікам пяску, ёсць аўтагрэйдар, тры франтальныя пагрузчыкі, сем трактароў з лапатамі. Каб пачысціць райцэнтр, траціцца каля трох гадзін, а затым тэхніка накіроўваецца ў іншыя населеныя пункты.

Як запэўнілі прадстаўнікі ўсіх трох прадпрыемстваў, якія ў адказе за расчыстку дарог, праблем, скаргаў і надзвычайных сітуацый не ўзнікала. Але ці тое яшчэ будзе – уся зіма наперадзе, і невядома, колькі чакаць снегу і наколькі слізкай будзе дарога.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *