Стопнаркотики! Разрушительный насвай

Происшествия

Стоп, насвай!

Насвай – від некурыцельнага тытунёвага вырабу, ужыванне якога выклікае нікацінавую і псіхічную залежнасць. Яго дзеянне на арганізм чалавека можна параўнаць з псіхатропам.

Амаль кожны год у раёне выяўляюцца выпадкі ўжывання насваю. Так, у жыхара Шуміліна, які быў затрыманы за дробнае хуліганства, знайшлі ў кішэні пакецік з зялёным аморфным рэчывам. Экспертыза паказала, што ў пакеціку знаходзілася 27 грамаў насваю. Мужчына патлумачыў, што купіў яго ў Расійскай Федэрацыі, калі быў на заробках.

Насвай быў выяўлены ў жыхара Віцебскага раёна, якога затрымалі па адной з адміністрацыйных спраў, расказаў оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС Аляксандр Мікулевіч. У абодвух выпадках на мужчын складзены адміністрацыйныя пратаколы. Згодна з арт. 17.6 КаАП РБ “Незаконныя дзеянні з некурыцельнымі тытунёвымі вырабамі, прызначанымі для ссання і (або) жавання”. За набыццё або захоўванне такіх вырабаў вагою да 50 г можна атрымаць штраф да 2 БВ, калі вага больш за 50 г, пагражае штраф ад 10 да 20 БВ.

Трэба ведаць, што ў склад насваю ўваходзяць не толькі тытунь, попел і вапна, але і экскрэменты (часцей курыныя). Зелле пагаршае памяць, утварае ў роце язвы, робіць чалавека неўраўнаважаным і самае небяспечнае – стварае прадпасылкі для пераходу на больш сур’ёзныя наркатычныя сродкі.

Пяць прычын не ўжываць насвай:

  1. Па медыцынскіх дадзеных, большасць выпадкаў рака языка, губы і іншых органаў поласці рота звязаны з ужываннем насваю.
    2. Паколькі насвай утрымлівае экскрэменты жывёл, можна заразіцца кішэчнымі інфекцыямі, уключаючы вірусны гепатыт.
    3. Калі расліну паліць растворам курынага памёту, яна згарыць. Тое самае адбываецца і ў арганізме чалавека: у першую чаргу пакутуюць слізістая рота і кішэчны тракт.
    4. У некаторыя порцыі насваю дадаюцца іншыя наркатычныя сродкі. Такім чынам развіваецца не толькі нікацінавая залежнасць.
    5. Ад насваю развіваецца парадантоз – захворванне тканак, якія акружаюць зубы.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *