В школах Шумилинского района прозвенел последний звонок

Актуалии Образование

Выпускники Мишковской СШ

Дзеці выраслі. Бывай, школа!
Школьны апошні званок ніколі не абыходзіцца без слёз. Такое ўжо гэта шчымліва-кранальнае свята. Не-не ды і змахне слязу, гледзячы, якімі дарослымі сталі яе вучні, першая настаўніца адзінаццацікласнікаў. У час выступлення з бацькоўскім наказам задрыжыць ад хвалявання голас у маці. Дзеці выраслі неўпрыкмет. Усхліпваюць раз ад разу самі выпускнікі, асабліва эмацыянальныя дзяўчаты. Іх настрой можна зразумець – гэта апошні ў іх жыцці школьны званок, апошняя святочная лінейка на школьным двары. І прыйшоў час развітвацца з усім тым, што за адзінаццаць год стала такім родным і блізкім.
Але адчайвацца не трэба. Усё жыццё, няхай і не такое бесклапотнае, яшчэ наперадзе. І сёння ўсе жадаюць  выпускнікам шчаслівага і годнага шляху.
*   *   *
Ва ўсіх школах Шуміліншчыны 30 мая, у сераду, празвінеў апошні званок. Сапраўды апошнім ён стаў для 165 дзяўчат і юнакоў, выпускнікоў 11-х класаў. Сёння, 1 чэрвеня, большасць з іх чакае першае выпрабаванне – экзамен па беларускай мове. Пажадаем ім цярпення, вытрымкі і, канешне ж, удачы!
*   *  *
На лінейках ў Кардонскай і Мішкавіцкай СШ  кіраўнікі школ падвялі вынікі навучальнага года, выказалі падзяку вучням, бацькам і настаўнікам за работу, супрацоўніцтва. Лепшыя вучні атрымалі дыпломы і граматы за свае школьныя поспехі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, падзякі былі ўручаны іхнім бацькам.
Асаблівыя словы для сёлетніх выпускнікоў. Пяць хлопцаў выпускае ў самастойнае жыццё сёлета Мішкавіцкая школа,  10 выпускнікоў (прычым, дзевяць дзяўчат і толькі адзін юнак) –  у Кардоне. Для кожнага знойдзены шчырыя, цёплыя словы ў дырэктараў і класных кіраўнікоў,  настаўнікаў.
Былі і традыцыйныя пажаданні выпускнікам ад першакласнікаў і падарункі ад выпускнікоў. Былі кветкі і шарыкі, былі радасць і сум.
Нечаканым сюрпрызам для першакласнікаў стаў падарунак Беларускай федэрацыі футболу  пры пад-трымцы «Белаграпрамбанка» — футбольны мяч для кожнага.
Нарэшце празвінеў апошні званок. Для кагосьці ўжо заўтра пачынаюцца канікулы і адпачынак, а некага чакае напружаная работа і нават выпускны баль не ставіць у ёй кропку. Бо выпускнік у перакладзе з латыні —  абітурыент.  У нас так называюць тых, хто паступае вучыцца далей,  каб атрымаць прафесію. Няхай выберуць сабе той жыццёвы шлях, які будзе адзіна правільны. І няхай іх чакае ў гэтым выбары толькі поспех.
Лінейка, урачыстасць, святочнасць і … слёзы, якія не могуць стрымаць ні выпускнікі, ні настаўнікі, ні бацькі. Неяк сумна на душы ад таго, што вучням трэба развітацца са школай, развітацца пад акампанемент апошняга школьнага званка.
Здаецца, зусім нядаўна была вось такая ўрачыстая лінейка, толькі гэтыя самыя выпускнікі былі вучнямі 1-га класа. А мінула ўжо 11 год. Мае першакласнікі, выхадцы Добрынскай пачатковай школы-сада, дзе я працавала ў свой час, зараз стаяць перада мной ва ўрачыстых стужках “Выпускнік-2012” Лаўжанскай д/с-СШ. Сапраўды, слёз не стрымаць. Але гэта – крок уперад, яшчэ на прыступку вышэй, у светлае будучае за новымі марамі і дасягненнямі. Пройдзе час, забудуцца слёзы і верыцца:  кожны з выпуск-нікоў (і не толькі маіх) пойдзе па жыцці смела і напорыста.
На апошніх званках у школах раёна пабывалі Алена КАРПУШЭНКА, Сяргей ЕРМАЛАЕЎ і Кацярына ДУДАРАВА.
Надрукавана ў №43 ад 01.06.2012 г.



5 комментариев по теме “В школах Шумилинского района прозвенел последний звонок

  1. насчет мячей для первоклашек-обман;не подарили ничего.

  2. Дапушчаны дзве недакладнасці: першаклашкам з сельскіх школ падарылі футбольныя мачы, а спонсарам сёлета быў «Белінвестбанк».

  3. І наогул, што вы курыце групай аўтараў? 30 мая была серада? А «выпускнік» у перакладзе з латыні азначае «абітурыент», а не наадварот?

  4. Таварышы, паглядзіце на дату! Артыкул адкапалі аж за 2012 год і прэтэнзіі прад’яўляеце.

  5. Дзякуй, Анюта, што ўсё патлумачыла. Цырк… Даўно так не рагатала.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *