Специальный микроавтобус для перевозки дететй с ограниченными возможностями получил отдел по образованию Шумилинского райисполкома

Новости Образование Общество

Падарунак да навагодніх святаў

Шумілінскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымаў новы аўтобус для перавозкі дзяцей.

Як расказала кіраўнік Цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Шумілінскага раёна Ларыса Маладзечкіна, ў раён паступіў новы мікрааўтобус МАЗ 365022 у мадыфікацыі, прызначанай для перавозкі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Аўтобус каштуе больш за 170 тысяч рублёў і набыты за сродкі бюджэту. 9 снежня вадзіцель цэнтра прыгнаў яго з брэсцкага прадпрыемства ААТ “Брэстмаш”, якое вырабляе спецыялізаваны транспарт.

Мікрааўтобус абсталяваны спецыяльным пад’ёмнікам для інвалідных калясак, мае дадатковыя поручні, больш шырокі праход, там ёсць усе неабходнае для перавозкі дзяцей і суправаджаючых асоб. Новы мікрааўтобус будзе выкарыстоўвацца Шумілінскім цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для перавозкі навучэнцаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *