Школьнице из Оршы за распространение наркотиков угрожает до 15 лет лишения свободы

Происшествия

У апошні час усё часцей у наркабізнес уцягваюцца непаўналетнія, канстатуюць супрацоўнікі міліцыі. Літаральна месяц таму на пероне віцебскага чыгуначнага вакзала была затрымана 15-гадовая дзевяцікласніца з Оршы, расказаў оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Аляксандр Мікулевіч. У дзяўчыны знайшлі і канфіскавалі больш за 45 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва – альфа-PVP.

Фото носит иллюстративный характер.

Не верце лёгкім грошам!

Як устанавілі міліцыянеры, у Оршы дзяўчына атрымлівала «тавар» ад куратара інтэрнэт-магазіна для наступнага распаўсюджвання, пасля ехала ў Наваполацк, дзе павінна была расфасаваць псіхатроп на дробныя партыі і раскласці іх па тайніках. У абласным цэнтры ў яе была перасадка…

Супраць дзевяцікласніцы ўзбуджана крымінальная спра-а за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту, за што прадугледжана да 15 гадоў пазбаўлення волі.

У многіх  бацькоў, несумненна, узнікае пытанне, якое яны часта задаюць супрацоўнікам РАУС: «Як утрымаць дзяцей ад наркотыкаў і наркабізнесу?».

«Як правіла, першае знаёмства з наркотыкамі здараецца ў падлеткаў на вуліцы, у кампаніі – прасторы, ізаляванай ад уплыву дарослых, – кажа Аляксандр Мікулевіч. – Лепшая прафілактыка наркаманіі і распаўсюджвання наркотыкаў – работа бацькоў з дзецьмі. Пры размове з сынам ці дачкой дарослым варта пазбягаць запужванняў. Падлетак павінен разумець, што дарослы – яго сябар, які хоча зразумець

і дапамагчы. Бацькам трэба падтрымліваць любыя добрыя пачынанні дзяцей, якія могуць служыць альтэрнатывай шкодным звычкам, – спорт, падарожжы, захапленні, валанцёрства. Падчас даверлівых гутарак падлеткам варта тлумачыць, што трэба думаць галавой, не верыць тым, хто ў інтэрнэце прапаноўвае лёгкія і хуткія грошы. Такіх у жыцці не бывае».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *