Выездное заседание райисполкома: Сиротинский сельсовет

Актуалии Президент

“Вам да ўсяго павінна быць справа”
16 жніўня на тэрыторыі Сіроцінскага сельсавета прайшло выязное пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта. Пасяджэнне правёў кіраўнік раёна Вальдэмар Антонавіч Падляшчук.

Участники заседания на улице агрогордка Слобода

В. А. Падляшчук, адкрываючы мерапрыемства, адзначыў, што рашэнне аднавіць выязныя пасяджэнні райвыканкама прынята з мэтай падштурхнуць больш змястоўна займацца навядзеннем парадку на зямлі тых, хто жыве і працуе на ёй.
Як бы там ні было, а прыезд такой колькасці гасцей ды такога ўзроўню вымушае гаспадароў старацца выглядаць годна. Праўда, за дзень–два ўсё, што трэба было рабіць пастаянна, не ахопіш. І часта бывае, што якая-небудзь дробязь, чыйсьці брак (як той абрынуты тратуар у цэнтры Слабады, шурпатыя дошкі ў спартыўнай зале мясцовай школы ці незаасфальтаваны падыход да ФАПа) псуе ў цэлым годны прывабны выгляд. Такіх агрэхаў набралася нямала па Слабадзе, якой дзяржава, і гэта нельга не адзначыць, падарыла шчодры фінансавы бонус — найперш, правяла прыродны газ, а разам з ім і зручныя для людзей даброты, пабудавала лічы што новую школу (з заасфальтаванымі дарожкамі, спартыўнай залай і пляцоўкамі, самымі сучаснымі школьнымі кабінетамі), цэлыя жылыя кварталы, дарогі, тратуары. На будаўніцтва аграгарадка  пайшлі мільярды дзяржаўных грошай.
Старшыня райвыканкама небеспадстаўна назваў Слабаду адной з самай прыгожых вёсак раёна. Акружаная пяццю азёрамі, злучаная асфальтнымі стужкамі дарог з раённым і абласным цэнтрамі, яна смела магла б прэтэндаваць на бойкі цэнтр адпачынку. Але для гэтага трэба нямала па-працаваць.
І безумоўна, каардынатарам усёй гэтай работы павінен выступаць мясцовы сельвыканкам. Старшыня Сіроцінскага сельвыканкама В. А. Пастарнакова праінфармавала прысутных аб той рабоце, што вядзецца ў сельсавеце па навядзенню парадку на зямлі. Але ж і сама вымушана была прызнаць, што зроблена яўна недастаткова.
В. А. Падляшчук запатрабаваў ад сельвыканкамаў больш дзейснай і плённай работы на падведамаснай тэрыторыі. “Вам да ўсяго павінна быць справа, — падкрэсліў ён. — Улада Прэзідэнта пачынаецца з улады старшыні сельскага Савета”.
У членаў райвыканкама было нямала сур’ёзных прэтэнзій да камунальнай, дарожнай і іншых службаў раёна, а таксама да кантралюючых органаў, якія павінны быць больш жорсткімі і бескампраміснымі ў барацьбе за чысціню на роднай зямлі.

Экскурсию по Слободской школе проводит директор Е. М. Пузикова

Увогуле, тыя непрывабныя моманты, якія ўдзельнікі райвыканкама ўбачылі пры наведванні вытворчых і сацыяльных аб’ектаў у Слабадзе, можна смела праецыраваць і на іншыя сельсаветы, і на сам райцэнтр. Аб гэтым заявіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Мікалаеўна Новікава.
Дарэчы, іншым сельсаветам і райцэнтру хутка таксама давядзецца трымаць справаздачу за парадак на сваіх тэрыторыях — у бліжэйшы час выязныя пасяджэнні райвыканкама пройдуць паўсюдна.
Автор Алина ПЕТРОВА.
Опубликовано в №64 от 20.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *