Шумилинский музей приглашает всех желающих принять участие в выставке творческих композиций «Рождественская свеча»

Культура Мир увлечений

Музейная выстава «Калядная свечка»

Фото носит иллюстративный характер.

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у выставе-конкурсе творчых кампазіцый «Калядная свечка».

Святло каляднай свечкі на святочным стале – абавязковы атрыбут аднаго з самых шануемых сямейных святаў – Ражаства Хрыстова. Менавіта свечкі розных формаў, у падстаўках і падсвечніках, святочных кампазіцыях дапамагаюць пагрузіцца ў атмасферу таямнічасці і каляднай казкі.

Выказаць свае думкі і фантазіі, звязаныя з Калядамі, з дапамогай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва зможа кожны, прыняўшы ўдзел у выставе-конкурсе. Асноўная ўмова конкурсу: прадставіць на выставу творчую кампазіцыю, асновай якой будзе з’яўляцца свечка.

Работы прымаюцца ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі да 27 снежня 2023 года па адрасе: г. п. Шуміліна, вул. Кароткіна, 14А, тэл. для даведак 5 84 02.

Па выніках конкурсу будуць вызначаны пераможцы.

Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *