В Оболи прошёл «Мост дружбы», памяти Героя Советского Союза Е. С. Зеньковой

85 лет Витебской области Беларусь помніць Молодёжь Образование Общество

«Мост дружбы» да юбілею зямлячкі-гераіні

22 снежня адзначаецца 100-годдзе нашай зямлячкі Ефрасінні Савельеўны Зяньковай, Героя Савецкага Саюза, кіраўніка падпольнай камсамольска-маладзёжнай арганізацыі «Юныя мсціўцы», якая дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў г. п. Обаль.

У дзень нараджэння Героя мерапрыемствы з нагоды юбілею прайшлі ў Віцебску на базе абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна. 23 снежня па ініцыятыве абласной арганізацыі Беларускага фонду міру ў г. п. Обаль прайшоў «Мост дружбы» паміж дзвюма «школамі міру» – СШ № 28 імя Героя Савецкага Саюза Е. С. Зяньковай г. Віцебска і Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай. У госці да абальчан прыехалі вучні і педагогі віцебскай школы. У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Руслан Матвейчук, старшыня абласной арганізацыі Беларускага фонду міру Таццяна Туманава і старшыня раённай арганізацыі Людміла Шаўцова.

«Нямногія населеныя пункты могуць пахваліцца двума Героямі Савецкага Саюза, прычым дзвюма жанчынамі – Ефрасінняй Зяньковай і Зінай Партновай, – адзначыла Таццяна Туманава. – Гэта сустрэча аб’ядноўвае дзве «школы міру». Добра, што школьнікі ведаюць і шануюць подзвіг юных камсамольцаў ваеннага часу. Для сучаснага пакалення ён служыць прыкладам самаадданага служэння радзіме».

Обальскія «міратворцы» падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю, у якой нагадалі пра герояў і іх баявую дзейнасць. Расказалі пра сваю работу ў рамках «школы міру» і ўручылі гасцям керамічныя сувеніры, зробленыя сваім рукамі.

Удзельнікі мерапрыемства наведалі школьны музей і Обальскі філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея, усклалі кветкі да абеліска ў гонар камсамольцаў-падпольшчыкаў і да магілы сясцёр Лузгіных, закатаваных і расстраляных фашыстамі. Была выказана ўпэўненасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж школамі, якія носяць імёны Герояў.

ЕФРАСІННЯ САВЕЛЬЕЎНА ЗЯНЬКОВА

Нарадзілася 22 снежня 1923 года ў вёсцы Ушалы  Сіроцінскага  (за-раз Шумілінскага) раёна ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Лявонаўскай сямігадовай школы Фруза паступіла ў Віцебскую школу ФЗН швейнікаў. Праца-вала на фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі». У ліку лепшых работніц была накіравана ў швейна-тэкстыльны тэхнікум, але скончыла толькі першы курс, як пачалася вайна.

Летам 1941 года вярнулася ў родную вёску, наладзіла сувяь з партызанскім атрадам імя К. Е. Варашылава, выконвала яго заданні, вяла разведку. У пачат-ку 1942 года Е. С. Зянькова ўзначаліла падпольную камсамольска-маладзёжную арганізацыю «Юныя мсціўцы», якая аб’ядноўвала 38 юнакоў і дзяўчат і дзейнічала да жніўня 1943 года на станцыі Обаль і ў навакольных вёсках.

Юныя падпольшчыкі збіралі і перадавалі партызанам зброю, медыкаменты, разведвальную інфармацыю, здзяйснялі дыверсіі, знішчалі ворагаў і тэхніку, вялі агітацыю сярод насельніцтва. Усяго «Юныя мсціўцы» зрабілі 21 дыверсію – спалілі льнозавод, электрастанцыю, знішчылі некалькі эшалонаў, мастоў і аўтамабіляў.

Толькі з дапамогай правакатара фашысты напалі на след патрыётаў. У канцы жніўня амаль усе былі арыштаваныя, а пасля катаванняў расстраляныя. Фруза не трапіла ў рукі ворага выпадкова. Яна па заданні камандавання была на аддаленым раз’ездзе Глушаніна, яе папярэдзілі пра арышты, і яна пайшла ў партызанскі атрад, дзе і ваявала да вызвалення роднай зямлі. Як заложніцы былі арыштаваныя яе маці і цёця, іх фашысты расстралялі.

Пасля вызвалення Віцебска Фруза Зянькова працавала ў Чыгуначным райкаме камсамола, затым да 1967 года ў гарваенкамаце.

1 ліпеня 1958 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе су  праць фашысцкіх захопнікаў у пе-рыяд Вялікай Айчыннай вайны Ефрасінні Савельеўне Зяньковай прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яна ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі. У 1976 годзе ёй прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Віцебска».

Памерла 19 красавіка 1984 года. Імем Зяньковай названы вуліцы ў Віцебску і г. п. Обаль. На доме, дзе яна жыла, усталявана мемарыяльная дошка.

У 2022 годзе імя Героя Савецкага Саюза З. С. Зяньковай  прысвоена  СШ № 28 г. Віцебска.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *