В Шумилино прошел районный этап соревнований по биатлону «Снежный снайпер»

Молодёжь Новости Образование Спорт, туризм

12 студзеня на гарадскім стадыёне ў Шуміліне прайшоў раённы этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. За перамогу змагаліся амаль 50 юных спартсменаў.

«Снежны снайпер» – адны з самых папулярных у школьнікаў выпрабаванняў.

«На спаборніцтвах выступаюць дзеці ў трох узроставых групах, – расказала метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Антаніна Караленка. – Свае каманды прадставілі ўсе школы».

Першай на дыстанцыю выйшла Аліса Бацко з Амбросавіцкай школы, дзяўчына ўпэўнена бегла па лыжні і на стрэльбішчы страляла трапна. Такі добры старт добра паўплываў і на ўсё спаборніцтвы. Юныя спартсмены сёлета паказалі добрыя вынікі.

У асабістым заліку ў сваіх узроставых групах першыя месцы занялі Уладзімір Санько і Аліса Бацко (абодва з Амбросавіцкай школы), Ягор Харкевіч (Амбросавіцкая школа) і Надзея Скорынава (СШ № 1), Ягор Жураў (Слабадская школа) і Аляксандра Бацілава (Мішневіцкая школа). Другія месцы ў Станіслава Федаровіча (Слабадская школа) і Вікторыі Вінаградавай (СШ № 1), Максіма Кавалёва (СШ № 1) і Яны Усціменка (Амбросавіцкая школа), Кірыла Бацілава (Мішневіцкая школа) і Ганны Новікавай (Мікіціхінская СШ). Трэцімі сталі Мікіта Шумінскі і Мілана Грачушнік (абодва з СШ № 1), Ігар Пальвінскі і Арына Масько (абодва з СШ № 1), Фёдар Цыганкоў (Мікіціхінская СШ) і Лідзія Кавалёва (СШ № 2).

У камандным заліку сярод гарадскіх школа перамаглі біятланісты з Шумілінскай СШ № 1 (настаўнікі фізкультуры Ю. М. Мясаедаў і А. А. Лялюга). Сярод сельскіх школ прызавая тройка наступная: першае месца – Амбросавіцкая школа (Ю. А. Лапацін), другое – Мішневіцкая школа (Б. М. Ільясевіч), трэцяе – Слабадская школа (У. А. Кучко).

Па выніках спаборніцтваў сфарміравана зборная раёна, якая будзе адстойваць гонар Шуміліншчыны на абласным этапе, які стартуе заўтра ў Гарадку.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *