Из юнкоровской почты. Экскурсия в дендропарк семиклассников из СШ №2

Образование

Першы крок да дэндрапарка
Цёплы вераснёўскі дзянёк. Закончыліся заняткі ў школе, але мы не спяшаемся дамоў. Разам з класным кіраўніком Т. В. Вашадок і педагогам-арганізатарам Н. П. Паласухінай  мы адпраўляемся на экскурсію ў Шумілінскі лясгас.
Дарэчы, гэта наша другое наведванне гаспадаркі. Першы раз  мы завіталі сюды ў маі. Нам вельмі спадабалася першая сустрэча з работнікамі гэтай арганізацыі. Мы пазнаёміліся з фінскай тэхналогіяй вырошчвання елачак, на свае вочы ўбачылі сістэму паліву пасадачнага матэрыялу. Вялікае ўражанне на нас аказаў аўтатрактарны парк з сучаснай тэхнікай.
І вось мы зноў на тэрыторыі лясгаса. Нас сустракае Яўген Анатольевіч Верамейчык, кіраўнік лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення. Мы з захапленнем слухаем, як вядзецца ўлік і ўзнаўленне лясоў, як ратуюць лес ад пажараў і незаконных высечак, як зберагаюць яго ад шкоднікаў і хвароб.
Мы не пазналі елачкі, бо пры першай нашай сустрэчы яны былі памерам усяго 2-3 см. Цяпер яны ўжо дасягаюць 10 см і ў гэтым годзе будуць высаджаны ў пітомнік.
Заканчваецца наша экскурсія наведваннем дэндрапарка. Мы любуемся прыгажосцю гэтага месца, захапляемся экзатычнымі дрэвамі. У падзяку за цікавую пазнавальную экскурсію і актыўны адпачынак мы сабралі смецце, якое было пакінута нядбайнымі адпачываючымі на тэрыторыі дэндрапарка.
Вярталіся дадому мы ў добрым настроі. А на наступны дзень на тэрыторыі школы з’явіліся туя і ядловец. Нам іх падарылі ў лясгасе. Хто ведае, магчыма, гэта першы крок у адкрыцці свайго міні-дэндрапарка.
Вучні 7 класа Шумілінскай СШ №2.
Надрукавана ў №81 ад 16.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *