Обольчане о награждении посёлка вымпелом «За мужество и стойкость в годы Великой Отечественной войны»: вымпел — символ нашей гордости

100 лет Шумилинскому району 80 лет освобождения Беларуси Беларусь помніць Новости Общество

«Вымпел – сімвал нашага гонару»

Пасёлак Обаль Указам Прэзідэнта ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Пра тое, якія пачуцці і эмоцыі выклікала гэта значная ўзнагарода, мы спыталі ў абальчан.

Мікалай БУДНЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

–  Мяне перапаўняе пачуццё гонару за маю малую радзіму – гераічную Обальшчыну. Прыемна, што сярод 9 узнагароджаных вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» населеных пунктаў і наша Обаль. Асаблівае трапятанне выклікае і тое, што летась у пасёлку каля музея Обальскага камсамольскага падполля быў адкрыты артаб’ект «Рэйкавая вайна», што сведчыць пра тое, што памяць не мае часовых межаў. Жыхары пасёлка, як мо ладзь, так і дарослае насельніцтва, прыклалі нямала намаганняў, каб увекавечыць яшчэ ў адным аб’екце памяць аб тых далёкіх ваенных падзеях, якія давялося перажыць у гады вайны населенаму пункту.

Подзвіг обальскіх камсамольцаў сапраў-ды бессмяротны. Іх прыклад павінен быць галоўным арыенцірам для падрастаючага пакалення, выхоўваць лепшыя якасці, якія былі ўласцівыя дзядам і прадзедам, – бязмежную любоў да Радзімы, самаахвяраванне, мужнасць і адвагу. Праз памяць пра мінулае мы ствараем будучыню. І гэты вымпел – сімвал годнасці і гонару, з якімі нашы землякі прайшлі праз усе суровыя выпрабаванні. А значыць, ён сімвал нашага гонару за іх.

Іван АНДРЭЕЎ, начальнік раённага вытворча-збытавога ўчастка філіяла «Энергазбыт»:

–  Для мяне, карэннага абальчаніна, уз-нагароджанне роднага пасёлка вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны» – асаблівы гонар. Бо гэта наша памяць пра ваенныя часы, якія закранулі літаральна кожную сям’ю. Мая бабуля была вязнем канцэнтрацыйнага лагера. Упэўнены: кожны жыхар пасёлка свята захоўвае памяць пра Вялікую Айчынную вайну, кожны ведае пра гераічны подзвіг «Юных мсціўцаў» і ганарыцца гэтым.

Лёля ЛУЗГІНА, пенсіянерка, былая супрацоўніца Обальскага музея камсамольскага падполля:

–  Пра тое, што гарадскі пасёлак Обаль узнагароджаны Прэзідэнтам краіны вымпелам, даведалася з раённай газеты. Вельмі прыемна, што Обаль трапіла ў лік 9 населеных пунктаў Беларусі, адзначаных на такім высокім узроўні. Гэта добрая нагода зноў узгадаць гераічны самаахвярны подзвіг юнакоў і дзяўчат з камсамольскай падпольнай арганізацыі «Юныя мсціўцы». У дзяцінстве дапамагала па гаспадарцы маці падпольшчыцы Лены Сураўнёвай. І сёння помню, што яна заўсёды была ў чорнай хустцы. Таксама я ганаруся, што была асабіста добра знаёмая з Еўфрасінняй Зяньковай. Яна часта расказвала пра гераічныя справы падпольшчыкаў. Нам выпала вялікае шчасце вось ужо 80 год жыць пад мірным небам, і мы не мае права забываць пра тых, хто нам блакітнае неба заваяваў цаной свайго жыцця.

Мілана КАСЬЯНАВА, вучаніца 11 класа Обальскай СШ імя Героя Савецкага Саюза З. М. Партновай:

– Я з’яўляюся экскурсаводам у школьным музеі, аснову якога складаюць матэры-ялы пра юных падпольшчыкаў. Мне самой вельмі цяжка расказваць пра апошнія дні жыцця Зінаіды Партновай. Кожны раз ледзь стрымліваюся, каб не расплакацца, і бачу, што ў многіх, хто слухае мяне, слёзы цякуць. Я вельмі ганаруся, што мая школа – шко-ла Міру, тым самым мы ўсімі сваімі справамі і ідэямі падкрэсліваем: мір – наша галоўная каштоўнасць.

Алена КАРПУШЭНКА і Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *