Важные победы шумилинских волейболистов

Молодёжь Спорт, туризм

Вельмі важныя перамогі

«На мінулым тыдні прайшлі першынства вобласці па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат 2008-2009 гадоў нараджэння, – расказвае дырэктар Шумілінскай СДЮШАР Алег Асташонак. –  Гэта вельмі адказныя

спаборніцтвы. Справа ў тым, што ў канцы мінулага года спартыўная школа прайшла ў Мінску акрэдытацыю і пацвердзіла свой высокі статус – спецыялізаванай школы алімпійскага рэзерву.

Для нас было справай гонару выступіць годна і гульнёй пацвердзіць наш статус.

Валейбалісткі змагаліся ў Віцебску, каманда Людмілы Харкавец заняла

трэцяе месца. А хлопцы дома выйгралі першынство».

13-15 лютага ў Шумілінскай СДЮШАР прайшло першынство Віцебскай вобласці па валейболе сярод юнакоў 2008-2009 гадоў нараджэння. За перамогу змагаліся 8 мацнейшых каманд Прыдзвіння. Шумілінская каманда (Раман Аглушэвіч, Мікіта Емяльянаў, Алег Бохан, Кірыл Зазыба, Андрэй Ганчарэнка, Цімафей Судзько, Арсеній Езафілаў, Яраслаў Лазоўскі, Уладзіслаў Марозаў, Раман Гоманаў, Яраслаў Канстанцінаў, трэнеры Любоў Бабова, Юрый Пальвінскі, Аляксей Паршыкаў) паказала добрую гульню і выйграла першынство.

–  Прызнаемся: цяжкія спаборніцтвы былі, – сказалі пасля гульні шумілінскія валейбалісты. – Настройваліся на гульню з Віцебскам, а яны трапілі да нас у групу. І мы перамаглі. Але ў фінале нас зноў чакаў Віцебск. А перад гэтым была вельмі напружаная гульня з Глыбокім. Эмацыянальна вельмі цяжка было настроіцца на апошнюю гульню. Здаецца, трэнерская рука сыграла сваю ролю.

Аляксей Аляксеевіч зрабіў невялікую карэкціроўку нашай гульні. Мы выканалі яе. І самае важнае, што мы зноў лепшыя ў вобласці.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *