Осторожно, кибермошенники!

Происшествия

Ашуканцы з  месенджараў шукаюць даверлівых

У мінулым годзе следчыя раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь пачалі 20 крымінальных спраў па фактах здзяйснення крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі. З пачатку года ўзбуджана 6 спраў.

«Следчымі пастаянна ўзбуджаюцца крымінальныя справы па фактах крадзяжоў з банкаўскіх картак, – расказвае намеснік начальніка райаддзела Віктар Казлоўскі. – Следчы камітэт неаднаразова высылаў на прадпрыемствы лісты, у якіх папярэджваў аб падобных злачынствах, у школах праводзіліся прафілактычныя гутаркі з бацькамі і старшакласнікамі. Але ўсё роўна знаходзяцца занадта даверлівыя грамадзяне…».

Невядомыя патэлефанавалі жыхарцы Шуміліна на вайбер з замежнага нумара і прадставіліся супрацоўнікамі банка. У ходзе размовы жанчына дала рэквізіты, тэрмін дзеяння і СVV-код сваёй банкаўскай карты. У выніку з карты скрадзена 1000 рублёў. Крымінальная справа расследуецца.

Жыхарцы Шуміліна патэлефанавалі на ватсап і прапанавалі ўстанавіць праграму на тэлефон, што яна і зрабіла. У выніку на яе быў аформлены крэдыт на 4600 рублёў. Крымінальная справа расследуецца.

Мужчыну з райцэнтра патэлефанавалі на вайбер «супрацоўнікі службы аховы» і прапанавалі ўстанавіць праграму для бяспекі карткі. Пасля таго, як праграма была ўстаноўлена, з банкаўскай карткі знікла 2842 рублі. Крымінальная справа расследуецца.

– На жаль, прыкладаў такіх крымінальных спраў можна прыводзіць шмат, – працягвае Віктар Казлоўскі. – Хачу звярнуцца да жыхароў раёна: помніце, што банкаўскія работнікі не тэлефануюць на вайбер ці ватсап. Ніколі і нікому не перадавайце рэквізіты банкаўскіх картак, персанальныя пашпартныя даныя. Не скачвайце на тэлефон невядомыя праграмы.

Каб з вашай банкаўскай карткі не зніклі грошы, выконвайце ПАРАДЫ ад Следчага камітэта:

‹  нікому не давайце логіны, паролі, ПІН-коды, сакрэтныя CVC/CVV-коды і іншыя рэквізіты банкаўскіх картак;
‹  падключыце і карыстайцеся тэхналогіяй «3D Secure». Зараз гэта самая сучасная тэхналогія забеспячэння бяспекі пла-цяжоў па картках у інтэрнэце;
‹  не скачвайце праграмы на тэлефон, спасылкі на якія прыслалі невядомыя ў месенджарах.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *