Радасныя думкі ўмацоўваюць здароўе

Здоровье

Амерыканскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што нашы думкі — гэта аснова здароўя. І чым часцей вы думаеце пра непрыемныя рэчы, тым больш вы рызыкуеце захварэць. І наадварот — чым часцей вы думаеце аб прыемным, тым меншыя вашы шанцы апынуцца ў кабінеце доктара.
Навукоўцы абследавалі 52 чалавекі ва ўзросце ад 57 да 60 гадоў. Кожнаму з удзельнікаў даследавання прапаноўвалася ўзгадаць ва ўсіх падрабязнасцях нейкую падзею з яго жыцця, якая мела адназначную эмацыйную афарбоўку, г. зн. суправаджалася альбо строга станоўчымі, альбо строга адмоўнымі эмоцыямі. Адразу ж пасля гэтага навукоўцы рэгістравалі электрычную актыўнасць розных аддзелаў галаўнога мозгу ўдзельнікаў даследавання. Акрамя таго, даследчыкі ўмоўна падзялілі ўсіх удзельнікаў на аптымістаў і песімістаў і паспрабавалі знайсці сувязь паміж іх характарам і вынікамі вакцынацыі супраць грыпу.
Аналіз атрыманых даных паказаў, што негатыўныя думкі актывізуюць прыфрантальны аддзел правага паўшар’я галаўнога мозгу, тады як пазітыўныя прыводзяць да павышэння актыўнасці той жа зоны левага паўшар’я. Навукоўцам удалося пацвердзіць і існаванне сувязі паміж гэтымі рэакцыямі і актыўнасцю імуннай сістэмы — у песімістаў праз шэсць месяцаў пасля вакцынацыі ў крыві адзначаўся больш нізкі ўзровень антыбіётыкаў супраць віруса грыпу, чым у аптымістаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *