В Шумилинском районе совершено 118 преступлений за пять месяцев 2012 года

Происшествия

118 злачынстваў па раёне
За пяць месяцаў бягучага года ў раёне па ўсіх лініях службы РАУС зарэгістравана 118 злачынстваў ( у 2011 годзе было 124), гэта на 4,8% менш аналагічнага перыяду мінулага года.  Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва склаў 61,1 злачынстваў, што на 1,8 злачынстваў больш, чым у мінулым годзе (сярэднеабласны паказчык – 42,8).
Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістравана 89 злачынстваў (столькі ж было і ў мінулым годзе). Застаюцца нераскрытымі 26 злачынстваў. Раскрыццё па закончаных крымінальных справах склала 63,4% (2011 год – 58,3%).
Найбольшая колькасць злачынстваў (30) адбылося  ў райцэнтры, 19 – на тэрыторыі Обальскага сельсавета, 12 – на тэрыторыі Светласельскага сельсавета. На дадзеных адміністрацыйных участках яшчэ не наладжана як след прафілактычная работа. На тэрыторыі г. п. Обаль і Каўлякоўскага сельсавета стопрацэнтнае раскрыццё злачынстваў. А вось на тэрыторыі Сіроцінскага і Даейскага сельсаветаў  раскрыта ўсяго  25% і 33,3 %  злачынстваў адпаведна.
На тэрыторыі раёна адзначаны  рост цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў (з 5 да 6). Як і ў мінулым годзе, усе цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы раскрыты.
Не дапушчана забойстваў і замахаў на забойствы, вымаганняў, угонаў аўтатранспарту, грабяжоў жылля грамадзян. У той жа час  павялічылася колькасць наўмысных прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў ( з аднаго да двух), здзейснены два разбойныя нападзенні (у мінулым годзе іх не было).
Назіраецца нязначны  рост крадзяжоў –  з 71 да 72.  Раскрыццё склала 63,9% (сярэднеабласны паказчык –45,6%). З 24 да 36 павялічылася колькасць крадзяжоў з жылля. Але  72,2% крадзяжоў раскрыты (у вобласці – 57,8%).
Найбольшая колькасць крадзяжоў зарэгістравана на тэрыторыі г. п. Шуміліна (з 27 раскрыты 21), Обальскага сельсавета (з 14 раскрыты 12) і Светласельскага сельсавета (з 8 раскрыты 2). Толькі на тэрыторыі г. п. Обаль раскрыты ўсе крадзяжы. У той жа час крытычнае становішча склалася на тэрыторыі Светласельскага  і Сіроцінскага сельсаветаў, дзе раскрыты ўсяго па  25% крадзяжоў, і Дабейскага – 33,3%.
Як паказвае аналіз, сёлета павялічылася колькасць злачынстваў ( з 29 да 33), якія здзейснілі судзімыя асобы, так, па лініі крымінальнага вышуку павелічэнне склала з 16 да 20 злачынстваў. Павялічылася і колькасць злачынстваў, якія здзейснены ў стане алкагольнага ап’янення (з 21 да 38). Разам з тым сёлета 11 чалавек адправілі ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі.
Вельмі актыўна ў гэтым годзе праводзяцца мерапрыемствы супраць незаконнай рэгістрацыі, захоўвання, вырабу і перавозцы спіртаўтрымліваючай прадукцыі. Так, за студзень-май гэтага года складзена 13 (летась  12) адміністрацыйных пратаколаў, ліквідавана 1879,1 (плюс  385,2) літра спіртаўтрымліваючай вадкасці. Выяўлена 314 (плюс 54) правапарушэнняў, якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць (распіццё спіртных напіткаў або з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы).
Супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў мяркуюць працягваць мэтанакіраваную работу па прафілактыцы крадзяжоў, іншых правапарушэнняў.
У. УШАЛ, начальнік штаба РАУС.
Надрукавана ў №50 ад 26.06.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *