Советует участковый инспектор: как предупредить воровство на дачах

Общество Происшествия

Пачаўся дачны сезон. Гараджане вязуць на дачы не толькі асабістыя рэчы і прадукты харчавання, але і бытавую тэхніку, электраінструменты. Як абараніцца ад крадзяжоў, расказвае ўчастковы інспектар РАУС Аляксандр Жураў:

Дачныя крадзяжы: як абараніцца?

– Не варта хваліцца дарагімі рэчамі або хуткім доўгім ад’ездам. Як паказвае практыка, злодзеі крадуць усё – ад прадуктаў, посуду да чорных і каляровых металаў. Трэба мець надзейныя замкі на дзвярах, на вокнах – рашоткі. Не перашкодзіць паставіць ахоўную сігналізацыю. Калі вы ўбачылі, што на дачы пабывалі няпрошаныя госці, не спяшайцеся прыбіраць сляды іх прысутнасці. Нічога не чапайце, патэлефануйце 102 і дачакайцеся прыезду супрацоўнікаў міліцыі, каб расказаць пра здарэнне.

Пераважна на лета ў вёскі прыязджаюць людзі сталага ўзросту. Хочацца іх папярэдзіць, што маюць месца злачынствы, здзяйсняемыя махлярамі, якія быццам бы гатовы аказаць сацыяльную дапамогу ці прадаць тавары. А на самой справе загаворваюць гаспадароў і крадуць іх грошы і асабістыя рэчы. Таму будзьце асцярожнымі і не давярайце незнаёмцам.

Участковыя інспектары міліцыі дзяжураць па серадах у грамадскіх пунктах аховы правапарадку: з 10.00 да 13.00 – у сельскай мясцовасці і г. п. Обаль, з 17.00 да 20.00 – у Шуміліне.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *