Депутат областного Совета депутатов провёл приём в Шумилино

Новости Общество Официально

Увага – медыцынскім пытанням.

михаил Вишневецкий, Александр Рудович и Николай Будневич.

9 красавіка Шумілінскі раён наведаў дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе № 52  Міхаіл Вішнявецкі, начальнік Галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама.

Міхаіл Лявонцьевіч правёў прыём грамадзян, абмеркаваў са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Мікалаем Будневічам, намеснікам старшыні райвыканкама Ірынай Шалахавай і намеснікам галоўнага ўрача Шумілінскай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандрам Рудовічам пытанні развіцця і ўдасканалення работы раённай медыцынскай галіны. Гутарка ішла пра неабходнасць на-быцця стаматалагічнага абсталявання, тэмпы дыспансерызацыі, кадравыя пытанні.

М. Л. Вішнявецкі паведаміў, што на сесіі абласнога Савета дэпутатаў 9 красавіка прынята рашэнне аб выдзяленні 300 тысяч рублёў з абласнога бюджэту на правядзенне рамонтных работ Шумілінскай ЦРБ.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *