В городском парке Шумилино открылось мини-кафе

Общество Экономика

В мини-кафе

Учарашняя “Клякса”, але па-новаму
Неабходнасць кафэ ў шумілінскім парку была відавочнай. Ля шматлікіх арэляў,  горак, пясочніц, альтанак увесь час гуртуюцца бацькі з малымі, дзеці, падлеткі.  Таму вестка пра тое, што райспажыўтаварыства неўзабаве адкрые “Кляксу”, была з радасцю і надзеяй сустрэта шумілінцамі. У «Кляксе» праведзены знешні і ўнутраны рамонт, закуплена новае абсталяванне, мэбля. На рэканструкцыю міні-кафэ выдаткавана 250 млн. рублёў. Новае пакрыццё атрымала і пляцоўка ля будынка кафэ.
Менавіта да міні-кафэ накіравалася 3 ліпеня прадстаўнічая дэлегацыя на чале са старшынёй райвыканкама У. П. Куранным. Ля ўваходу ў кафэ камісію чакала в. а. старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнка. І вось ён – урачысты момант. Чырвоная стужка разрэзана,  кафэ прымае першых наведвальнікаў. Маленькае памяшканне ператварылася ва ўтульны куток, дзе адначасова можа размясціцца 20 чалавек. Мяккія канапы, гучыць музыка, працуе вялізны LCD-тэлевізар.
Кафэ прапануе паласавацца марожаным і булачкамі, цукеркамі і печывам, гарачымі і ахаладжальнымі напіткамі. Размешчанае ў бойкім месцы, міні-кафэ будзе карыстацца папулярнасцю. У дзённы час яно будзе абслугоўваць дзяцей, а вечарам тут змогуць правесці вольны час дарослыя.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №52 ад 05.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *