В районном фестивале правовых знаний победили Глеб Весна из Башней и агитбригада «ПРАВОлайк» из Шумилино

Молодёжь Новости Образование

На вобласць паедуць Глеб Вясна і “ПРАВАлайк”

Раённы этап фестывалю прававых ведаў, які прайшоў на базе Шумілінскай СШ № 1, сабраў дзевяць агітбрыгад з устаноў адукацыі.

Усе ўдзельнікі старанна рыхтаваліся да выступлення, выбіралі тэмы, каб данесці да сваіх аднагодкаў і бацькоў важныя мэты: быць адказным перад грамадствам, законам і самім сабой, не дапускаць правапарушэнняў. Удзельнікі агітавалі за здаровы лад жыцця, карысныя ўчынкі, сумленныя паводзіны.

Таксама прайшла прававая алімпіяда, у якой перамогу заваяваў Глеб Вясна з Башнёўскай базавай школы.

Па выніках выступленняў журы адзначыла агітбрыгады па трох узроставых групах.

У малодшай групе пераможцам стала брыгада “ПраваЗнайкі” з Обальскай СШ.

У групе сярэдняга школьнага ўзросту перамагла агітбрыгада “Хуліганству – стоп!” (Слабадская БШ), другое месца – у брыгады “Алімп” (Мікіціхінская СШ), трэцяе – у “Класных рабят” з Баш-нёўскай БШ.

У старэйшай групе перамагла агітбрыгада “ПРАВАлайк” (Шумілінская СШ № 1). На другім месцы брыгада “Пазітыў” (Амбросавіцкая БШ), на трэцім – “Правая справа” (Кардонская СШ).

Абараняць гонар раёна 24 красавіка на абласным этапе будуць Глеб Вясна і “ПРАВАлайк”.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *