Вчера открылось «Шумилинское подворье» на «Славянском базаре в Витебске»

Актуалии Культура

“Шумілінскі панадворак” запрашае!
“Славянскі базар” на падыходзе. З учарашняга дня запрасіў да сябе ў госці “Шумілінскі панадворак”. У яго рабоце сёлета прымаюць удзел Шумілінскае райспажыўтаварыства, Обальскі керамічны завод, “Славянскі прадукт” і аддзел культуры.
У гэтым годзе панадворак памяняў свой адрас і размясціўся па другі бок Заходняй Дзвіны ў раёне вуліцы Калініна, у самым падножжы ракі. Як запэўнілі першыя наведвальнікі, выглядае “Шумілінскі панадворак” вельмі прыгожа і адметна. Будзеце ў Віцебску – абавязкова завітайце, пачастуйцеся!
***
Работнікі Дома рамёстваў на мінулым тыдні вельмі актыўна рыхтаваліся да “Славянскага базару”. Заканчвалі рабіць сувенірную прадукцыю,  лялькі беларускія, льняныя анёлы, лялькі-грэлкі. Падрыхтавалі і цікавыя вязаныя, плеценыя і вышытыя вырабы  на выставу-продаж.
Асаблівая адказнасць кладзецца на тых, хто ў святочныя для Віцебска дні пакажуць майстар-клас. А гэта майстры па саломапляценню і вязанню кручком Н. А. Сцержанкова і В. І. Кавалёнак з Шуміліна, ганчар А. В. Любімаў з Обалі, майстар па лазапляценню А. Б. Бубен з Дабеі. На “Славянскім базары” будзе прадстаўлена і творчасць сям’і Каласковых.
Акрамя  гэтага, разавыя майстры-класы на “Шумілінскім панадворку” будуць даваць майстры па ласкутнай тэхніцы і па ткацтву. “Каб прыцягнуць увагу віцяблян і гасцей горада, мы  змянілі знешні выгляд “Шумілінскага панадворка”, – расказвае дырэктар Дома рамёстваў В. В. Загвоздава. – Сёлета ён аформлены па-іншаму: ля ўваходу гасцінна і з хлебам-соллю запрашаюць гаспадары – Ян і Яніна. Дарэчы, нашы майстры працуюць на “Славянскім базары з 11 па 18 ліпеня.
Акрамя гэтага, па словах галоўнага спецыяліста аддзела культуры райвыканкама В. Г. Навіцкай,  прыняць удзел у “Славянскім базары” запрасілі і творчыя калектывы раёна: народны хор “Світанак”, народныя калектывы Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў, народны вакальны ансамбль “Гарэзнікі”, народны сямейны ансамбль “Забава”,  калектыў Кардонскага сельскага клуба, народны ансамбль народнай песні “Абалянка”, народны фальклорны калектыў Гульбічы”.
Алена КАРПУШЭНКА.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №54 ад 10.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *