Можно ли подготовиться к школе в селе?

Образование Общество Экономика

А ў Мішневічах можна купіць усё
Канец жніўня – час-пік па падрыхтоўцы да новага навучальнага года. Калі ў райцэнтры ёсць універмаг і некалькі прыватных гандлёвых кропак, то ў вёсках, як правіла, усяго па аднаму магазіну. Што ж можна ў іх купіць?
– Канцылярскія вырабы на любы густ, – адказвае прадавец Добрынскага магазіна А. Я. Ляхава. – На мінулым тыдні прывезлі пластылін, алоўкі, альбомы для чарчэння, фарбы… Адным словам, асартымент вытрымліваем.
У аграгарадку Мікіціха спрабавалі працаваць па заяўках. Але ў сярэдзіне жніўня паступілі заказы толькі на чаравікі і  касцюм для хлопчыка. Вясковыя пакупнікі аддаюць перавагу гарадскім магазінам – там выбар большы. А канцылярскія тавары тут можна купіць. Як расказала загадчыца магазіна С. Ф. Галавачова, на мінулым тыдні два чалавекі скарысталі  беспрацэнтны крэдыт на школьна-пісьмовыя прыналежнасці.
Магазін у вёсцы Пабеда. Тут таксама адведзены “Куток для школьніка”. Канцылярскіх тавараў хапае. Адзення для школьніка, як і ў іншых магазінах, няма. Пытаемся, а дзе ж яго можна купіць. “Ды ў вёсцы і можна, – усміхаецца прадавец  А. Р. Ісаева. – Райспажыўтаварыства ў нас аргані-зоўвае школьныя кірмашы. На мінулым тыдні прывозілі рукзакі, абутак, адзенне для дзяцей”.
Выязныя кірмашы, як расказала намеснік старшыні райспажыўтаварыства Л. С. Дзегцярэнка, былі арганізаваны ў Кардоне, Мішкавічах, Ляжнях, Крывым Сяле, Амбросавічах і іншых вёсках. На гэтым тыдні выязны школьны кірмаш адбудзецца ў Слабадзе і Сураўнях.
Адзіны вясковы магазін, дзе можна з галавы да ног апрануцца да школы –  у Мішневічах. “Для дзяўчат купляюць у асноўным сарафаны, яны модныя ў гэтым сезоне, – расказала загадчыца магазіна Н. І. Цікавенка.  Адзенне ўсё ў асноўным бабруйскай фабрыкі “Славянка”. Чаравікі і басаножкі таксама беларускай вытворчасці. Большасць сем’яў ужо закупілі ўсё да школы”.
Людмила ЗУЙКОВА.
Опубликовано в №65 от 24.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *