В Шумилинском районе вручили подарки лучшим механизаторам на заготовке кормов

Актуалии Сельское хозяйство

Павіншавалі лепшых
Нагода для паездкі па гаспадарках раёна в.а. старшыні прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун разам з начальнікам райсельгасхарчу  В. В. Родзічам была важкая і прыемная: павіншаваць тых, хто выйшаў пераможцам раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў.
На першым месцы па падборцы траў – механізатар з ААТ “Лаўжанскае” М. В. Зосімаў. Мікалай Васільевіч працяглы час быў першым і сярод механізатараў вобласці, але ж, на жаль, падвёў ягоны “Ягуар”. На рахунку механізатара – больш за пятнаццаць тысяч тон зялёнай масы.
Дарэчы, у “Лаўжанскім” ёсць і яшчэ тры пераможцы: Міхаіл Іванавіч Толсцікаў, які працуе на прэс-падборшчыку,  Уладзімір Пятровіч Плакуноў, які падграбае сена, і Міхаіл Леанідавіч Шуміла на адвозцы зялёнай масы.
Віншавалі і механізатараў, якія маюць лепшыя вынікі на касьбе траў: Яўгена Леанідавіча Броўкіна з УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” і Віктара Уладзіміравіча Пятрова з КУСГП “Мішневічы”.
Памятныя падарункі ад прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўручаны таксама механізатару ААТ “Ляжні” Сяргею Віктаравічу Журлову, які працуе на касьбе траў, і маладому механізатару з КУСГП “Сіроцінскі” Аляксандру Антонаву, які на сваім МТЗ перавозіць “зялёнку”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №58 ад 24.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *