Новое здание Николаевского лесничества открылось в Шумилинском районе

Актуалии Экономика

Адкрылі новы будынак лясніцтва
25 ліпеня ў Полацку адбылася калегія Міністэрства лясной гаспадаркі, на якую былі запрошаны дырэктары лясгасаў з усіх абласцей нашай рэспублікі. У рабоце калегіі прыняў удзел першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Фёдар Дзянісавіч Лісіца.
Спецыялісты лясгасаў наведалі некаторыя лясніцтвы вобласці. Наш раён прымаў намесніка міністра Ф. Д. Лісіцу і дэлегацыю з Брэстчыны. Яны пабывалі на ўчастках лясных культур Мікалаёўскага і Обальскага лясніцтваў, падзяліліся вопытам работы.
Да калегіі было прымеркавана і адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка Мікалаёўскага лясніцтва. Перад гэтай значнай падзеяй для ўсяго нашага раёна ляснічы Мікалаёўскага лясніцтва С. В. Сцепанец расказаў прысутным пра сваю гаспадарку, пра лясныя культуры і абходы, падзяліўся планамі.
Будынак лясніцтва ўзведзены сіламі работнікаў лясгасу крыху больш як за паўгода, тут выкарыстаны сучасныя матэрыялы.
Ф. Д. Лісіца павіншаваў з наваселлем, пажадаў мікалаёўскім леснікам дабрабыту і плёну ў працы.
Святочная чырвоная стужка разрэзана, усе прысутныя заходзяць на экскурсію ў новы будынак. Тут светлыя кабінеты са свежапаклеенымі шпалерамі, новая мэбля, сучасныя стэнды. Утульна і зручна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №59 ад 27.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *