На ферме в Амбросовичах началась реконструкция второй очереди

Сельское хозяйство Экономика

У Амбросавічах будуецца другая чарга фермы
Больш як паўгода на ферме Амбросавічы вядзецца рэканструкцыя. Зроблена многае. Гатова першая чарга фермы. А гэта два кароўнікі, дзе жывёла знаходзіцца на кругласутачным стойлавым утрыманні.
“Статак налічвае 380 галоў, – расказала загадчыца фермы Алена Наўныка. – Сюды сабралі першацёлак з усіх ферм гаспадаркі. Пакуль надоі складаюць 11 літраў на карову. Усё робім для таго, каб надоі былі больш важкія”. Каровы знаходзяцца на беспрывязным утрыманні, кормяць іх сенажом і кормасумессю, даюць канцэнтраты.
Як расказала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу В. У. Лабейка, такая тэхналогія апраўдана: збалансаванае кармленне дае добры плён. Акрамя гэтага, значна аблегчана праца жывёлаводаў. Дзякуючы новай даільнай устаноўцы, скарацілася колькасць работнікаў. І калі раней гэтыя  два кароўнікі абслугоўвалі дзесяць даярак, то цяпер спраўляюцца ўчатырох. Павысілася якасць малака: амаль усё ідзе гатункам экстра-клас.
“Новай фермай вельмі задаволены, – кажа дырэктар ААТ “Прыазёрны мір” Васіль Васільевіч Юхнавец. – Даяркі не нарадуюцца новай даільнай залай. Каб замежнае абсталяванне не выходзіла са строю, збіраемся пабудаваць ля фермы станцыю абезжалезвання, каб сістэмы і вузлы прамываліся ачышчанай вадой”.
Работы яшчэ наперадзе шмат: трэба пабудаваць цэх запуску і раздою, заасфальтаваць пляцоўкі, зрабіць агароджу, двор для выгану жывёлы і сховішча для камбікармоў. Ферма будзе дабудоўвацца за кошт крэдытаў, якія “Прыазёрны мір” бярэ ў банках.
“З пачатку будаўніцтва наша гаспадарка ўзяла 14 мільярдаў 172 мільёны крэдыту ў “Беларусбанку”, – паведаміла галоўны бухгалтар акцыянернага таварыства Г. М. Васілевіч. – Для будаўніцтва другой чаргі фермы нядаўна адкрылі крэдытную лінію ў “Белаграпрамбанку”. Тут нам ужо выдзелілі 750 мільёнаў рублёў”. І гэтыя грошы асвойваюцца – кожны дзень на ферме ў Амбросавічах працуе брыгада ПМК-70. Па графіку другая чарга павінна быць здадзена да 1 кастрычніка.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №60 ад 31.07.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *