15 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

15 лістапада – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу
Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу Шуміліншчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
Зямля і праца чалавека многія тысячагоддзі застаюцца галоўнымі крыніцамі дабрабыту грамадства.
Вялікі дзякуй усім, хто з ранку да вечара, хто ў  выхадныя і ў святы працуе на зямлі, вырошчвае збожжа і бульбу, дае малако і мяса. Здабыткамі вашай працы карыстаецца кожная сям’я, кожны жыхар раёна, вашымі рукамі ствараецца аснова дабрабыту грамадства.
Заслугоўваюць добрых слоў працоўныя калектывы прадпрыемстваў, на якіх перапрацоўваецца сельскагаспадарчая прадукцыя. З іх дапамогай увесь сабраны ўраджай даходзіць да стала спажыўцоў.
Выказваем усім сардэчную падзяку за добрасумленную працу і настойлівасць у дасягненні пастаўленых задач. Упэўнены, што і надалей вы будзеце дабівацца высокіх працоўных вынікаў.
Жадаем вам і вашым сем’ям моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця, добрых перамен і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!
Раённы выканаўчы камітэт.        Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №89 ад 13.11.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *