В крестьянском хозяйстве «Родник» готовятся к уборке «второго хлеба»

Сельское хозяйство Экономика

200 гектараў бульбы
СФГ “Раднік” – адзіная гаспадарка ў нашым раёне, якая спецыялізуецца на вырошчванні бульбы, сёлета адвяла пад гэту культуру 200 гектараў. Бульба ўрадзіла добрая, першыя гектары ўжо выкапаны.
“Капалі бульбу пад заказ, – кажа галоўны аграном гаспадаркі Л. М. Прыгун. – У нас ёсць пастаянныя пакупнікі, якія заключаюць з намі дагаворы кожны год. У прыватнасці, сёлета прадалі бульбу некалькім арганізацыям Наваполацка, на Полацкім рынку, завезлі ў сталоўку ААТ “Лаўжанскае”, у іншыя арганізацыі. Выкапалі 40 тон ранняга гатунку “няптун”. Ураджайнасць склала прыкладна 230 цэнтнераў з гектара”.
Але зараз работы прыпынілі. Капаць іншыя гатункі яшчэ ранавата, лічыць кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі Ю. В. Сямёнаў – бульба яшчэ не выспела. Так што да  масавай уборкі прыступяць у пачатку верасня.
Тым не менш да ўборкі ўраджаю рыхтуюцца загадзя. Падрамантавалі бульбасховішчы, давялі да ладу тэхніку.
У кантору гаспадаркі ўжо тэлефануюць жыхары Улы і Мікалаёва – пытаюцца, калі пачнецца пераборка бульбы, хочуць падзарабіць грошай.
Гаспадарка ў гэтым годзе атрымала новы бульбаўборачны камбайн. Цяпер у “Радніку” два новыя агрэгаты, на іх і робяць асноўную стаўку.
А вось з тэхнікай на адвозцы ёсць праблемы. У мінулым годзе дапамагала трактарамі прадпрыемства меліярацыйных сістэм, давалі МАЗы на адвозку бульбы “Прыдзвінскі”, “Шумілінскі райаграсэрвіс”, “Прыазёрны мір”. Відаць, не абысціся без дапамогі і сёлета – сваёй тэхнікі ў “Радніку” мала. Хаця, на думку кіраўніцтва гаспадаркі, сёлета з адвозкай павінна быць крыху лягчэй, бо бульба не расце ў аддаленых урочышчах Парэчча і Шэдзькі, яе пасадзілі ў Мішкавічах і Надзежыне. Да прывычных гатункаў “журавінка”, “скарб” і “крыніца”  дадалі сёлета і тры новыя – “янка”, “лілея”, “маг”. На іх у гаспадарцы ўскладваюць вялікія надзеі. Прычым, зацікаўлены не столькі ў харчовай бульбе, колькі ў насеннай – яе прадаюць вясной, калі цана на элітныя гатункі ў разы большая, чым восенню.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №66 ад 21.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *