Праздник в деревне Мишковичи

Культура Сельское хозяйство

На вуліцы, названай імем героя…
Цэнтральная вуліца вёскі Мішкавічы названа ў гонар салдата Вялікай Айчыннай вайны Героя Савецкага Саюза А. Саркісянца. У сёлетні знамянальны год, калі мы адзначылі 65-годдзе Вялікай Перамогі, імя гэтага чалавека ўспаміналася на ўрачыстасцях 9 Мая. З успамінаў пра воіна-збавіцеля пачалося ў апошнюю суботу жніўня і свята вуліцы,  якая носіць ягонае імя. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў, загінуўшых у гады Айчыннай вайны, ушанавалі памяць усіх ветэранаў, якія жылі на вуліцы Саркісянца.
Вядучая святочнай праграмы Зінаіда Касьянава расказала пра тых працаўнікоў, ветэранаў працы, моладзь, хто сёння жыве на галоўнай вуліцы вёскі. Дарэчы, самы маленькі жыхар вуліцы Алёша Усаў нарадзіўся 16 жніўня, а самая старэйшая жыхарка гэтай вуліцы Мальвіна Паўлаўна Булах адзначыла 83-ці дзень нараджэння.
На імправізаваную сцэну запрасілі ўсіх юбіляраў, выйшлі імяніннікі ад 5 да 65 год. Павіншавалі і сямейныя пары, якія дружна жывуць хто 20, а хто і 40 год разам, як Віктар Цімафеевіч і Антаніна Людзвігаўна Звярковы. Усяго на пяць год меншы сямейны стаж у Мікалая Іосіфавіча і Валянціны Сцяпанаўны Ушал. Адзначалі гэтыя сем’і не толькі за добры прыклад ў захаванні сямейных адносінаў, а і за добры прыклад прывядзення ў парадак уласнага падворка.
І на гэтай цэнтральнай вуліцы Мішкавічаў, і на іншых жыве многа годных гаспадароў, якія робяць усё, каб іх вёска стала прыгожай, утульнай і славілася працавітымі людзьмі.  І многім мішкаўцам на свяце былі адрасаваны ўхвальныя словы.
Самадзейныя артысты падарылі сялянам задушэўныя песні. Былі арганізаваны і вясёлыя атракцыёны, якія надалі святу добрага настрою. Вяскоўцы выказалі шчырую падзяку ўсім, хто рыхтаваў праграму, хто дапамог прызамі, прыводзіў у парадак вуліцу і брацкія могілкі, хто ўвесь вечар і шчырым словам, і добрым канцэртам бадзёрыў, надаваў сіл і  энергіі.
Таццяна РАСТОЎСКАЯ.
Опубликовано в №69 от 7.09.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *