Рабочая нарада ў райвыканкаме

Актуалии Президент

Не губляць ніводнай гадзіны
Шырокі спектр надзённых пытанняў вынес учора на парадак дня штотыднёвай нарады старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Вал работ у сельскагаспадарчым раёне не змяншаецца, а наадварот набірае абароты. Зацягнулася з-за дажджоў жніво. Але гэтая акалічнасць не дае права, падкрэсліў кіраўнік раёна, фарсіраваць работы за кошт зніжэння якасці, пакідаць у саломе да 30-40 працэнтаў неабмалочанага зерня.
Ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я асабліва неабходна рацыянальная арганізацыя работ. Ніводная гадзіна не павінна быць згублена, лічыць Уладзімір Пятровіч, трэба сеяць азімыя, уносіць пад ворыва фосфар, калій, азот, убіраць кукурузу на падкормку, весці другі ўкос шматгадовых траў.
Жорсткія патрабаванні выказаў старшыня райвыканкама да захавання працоўнай дысцыпліны, ашчаднага выкарыстоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў, недапушчэння п’янства на рабочых месцах. Ён даў распараджэнне праверыць работу вартавой службы, і не толькі на сельгаспрадпрыемствах.
На кантролі кіраўніка раёна па-ранейшаму застаюцца пытанні добраўпарадкавання, якім ён надае самую пільную ўвагу, пытанні бяспекі на дарогах, будаўніцтва малочнатаварных фермаў, работы студэнцкіх атрадаў, іншыя.
На першы план выходзіць і падрыхтоўка да зімы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пытанняў тут шмат, у тым ліку па забеспячэнні палівам. Вырашэнню гэтай праблемы будзе спрыяць новая шчэпадрабілка, якую, як паведаміў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама А. П. Быкаў, УП ЖКГ плануе прывесці не пазней як 10 верасня.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №68 ад 28.08.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *