Налоговая инспекция предупреждает…

Закон Общество Экономика

Прадаём цыбулю.  а падатак заплацілі?
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб падаходным падатку з фізічных асоб” уведзены абмежаванні ў прадастаўленні льгот па падаходнаму падатку.
Даходы грамадзян ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі вызвалены ад выплаты падаходнага падатку, калі на працягу года гэтыя даходы не перавысілі 500 базавых велічынь — а гэта 17,5 млн. рублёў. Тут, праўда, ёсць адна ўмова: павінна быць даведка мясцовага выканаўчага органа, якая сведчыць, што прадукцыя сапраўды вырашчана на прысядзібным участку.
Сёлета самастойна падалі дэкларацыі аб даходах, атрыманых ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі ў 2009 годзе, 5 грамадзян. Яны выплацілі падаходны падатак у суме 1728,9 тыс. руб. Па выніках кантрольных мерапрыемстваў падатковай інспекцыяй запатрабаваны дэкларацыі ў 6 грамадзян, прад’яўлена да выплаты падаходнага падатку 6401,2 тыс. руб., налічана 98,7 тыс. руб. пені, спагнана штрафаў на суму 718,8 тыс. руб.
Напрыклад, грамадзянка Н., рэалізавала прадпрыемствам спажыўкааперацыі бульбу, цыбулю, яблыкі на суму больш за 30 млн. руб. Даведку аб наяўнасці падсобнай гаспадаркі для атрымання льготы па падаходнаму падатку не прадаставіла. У выніку жанчына прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці — атрымала штраф у памеры 345,9 тыс. рублёў. Акрамя гэтага, яна павінна заплаціць і падаходны падатак у памеры 3678,1 тыс. руб.
Грамадзянін К. рэалізаваў у 2009 годзе прадпрыемствам прадукцыю на суму 28,3 млн. руб. Улік здадзенай прадукцыі не вёў. Мужчыну прад’яўлены да выплаты падатак у суме 1292,1 тыс. руб. Праўда, дадзена і льгота на суму 17,5 млн. руб.
Інспекцыя нагадвае, што грамадзяне павінны самастойна весці ўлік атрыманых даходаў ад рэалізацыі сельгаспрадукцыі. У выпадку атрымання даходу звыш 17,5 млн. абавязаны падаць не пазней 1 сакавіка 2011 года дэкларацыю і выплаціць падаходны падатак з сумы перавышэння.
Г. КАЛЫХАН,  галоўны дзяржаўны падатковы інспектар.
Опубликовано в №67 от 31.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *