В СУП «Ловжанское» убирают кукурузу

Главное Новости Общество


Задача дня  – уборка кукурузы
У СУП «Лаўжанскае» тыдзень таму пачалася ўборка кукурузы на сілас, якой засеяна 680 гектараў. Ад якасці і тэмпаў работ напрамую залежыць трывалая кармавая база для жывёлагадоўлі на будучую зімоўку.


Разам з дырэктарам сельгаспрадпрыемства Мікалаем Балігатавым едзем ва ўрочышча Рагатка, дзе разгарнуліся работы. За штурвалам магутнага камбайна «Ягуар» шчыруе вопытны механізатар Андрэй Хадзюкоў. Для яго гэта ўжо шосты працоўны сезон на ўборцы. Прыемна назіраць за работай – здробненая зялёнка няспынным патокам «цячэ» ў прычэп трактара. «Зразаю і здрабняю за дзень па 400-600 тон, – расказаў Андрэй Хадзюкоў, калі спыніў тэхніку. – Ураджай добры. Пачалі ўборку з нізкіх участкаў, так сказаць, перастрахаваліся ад моцных дажджоў, падчас якіх не на ўсе палеткі заедзеш». Механізатар Ігар Барысевіч, які працуе на трактары МТЗ‑1523 на адвозцы, дадае: «Гэта першае поле, дзе пачалі ўборку. Раблю да сянажнай траншэі па паўтара дзясятка рэйсаў. Не адстаюць і калегі Дзмітрый Касьянаў і Дзяніс Мальцаў».

Слова – кіраўніку сельгаспрадпрыемства Мікалаю БАЛІГАТАВУ:

– Убіраць кукурузу мы пачалі 31 жніўня. Ураджайнасць яе добрая – каля 220 цэнтнераў з гектара. Мяркуем нарыхтаваць каля сямі тысяч тон сіласу. Ужо ў траншэях гаспадаркі знаходзіцца крыху больш за 13 тысяч тон сенажу (107% да задання). З улікам сіласу будзе 20 тысяч тон корму – з такой колькасцю спакойна перазімуем. Гаспадарка таксама засеяла 200 гектараў кукурузы, якую будзем убіраць на зерне. Паралельна ўбіраем яравы рапс і засяваем азімы, прыступілі да сяўбы азімай пшаніцы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *