Акция ГАИ: «Внимание! Дети идут в школу!»

Общество Официально

“Увага! Дзеці ідуць у школу!”
З 27 жніўня па 10 верасня супрацоўнікі дзяржаўта-інспекцыі праводзяць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага! Дзеці ідуць у школу!” Мэта мерапрыемства – папярэджанне траўматызму і смяротнасці дзяцей у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.
Галоўная прычына траў-міравання дзяцей на дарозе – калі яны знаходзяцца ў якасці пасажыраў у аўтамабілях, якія трапілі ў аварыі. Тут уся цяжкасць віны кладзецца на плечы вадзіцеля.
Другая прычына траўматызму дзяцей на дарогах – гэта свавольства, няўважлівасць, незахаванне Правілаў дарожнага руху самімі дзецьмі. Менавіта гэту долю здарэнняў можна скараціць сумеснымі намаганнямі школы, дзяржаўтаінспекцыі, дзіцячых і грамадскіх аб’яднанняў.
Паважаныя дарослыя, бацькі! Памятайце, што вы ў адказе за дзяцей. Не забывайце нагадваць рабятам нескладаныя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дабівайцеся, каб захаванне Правілаў дарожнага руху ўвайшло ў звычку, стала нормай паводзін на вуліцы.
В. БУРЛАКОЎ, старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС.
Надрукавана ў №70 ад 05.09.2012



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *