20 лет общественному объединению «Белорусский союз офицеров»

Актуалии Общество

“Служым Беларусі!”
Сёлета спаўняецца 20 год грамадскаму аб’яднанню “Беларускі саюз афіцэраў”. У нашым раёне ў маі 2006 года дваццаць афіцэраў на  ўстановачнай канферэнцыі ўтварылі раённую арганізацыю.  Старшынёй абралі палкоўніка Г. К. Шынкевіча.
З першых дзён існавання  арганізацыі афіцэры актыўна ўключыліся ў грамадска-палітычнае жыццё раёна. “Беларускі саюз афіцэраў” – арганізацыя ў прамым сэнсе гэтага слова баявая, – адзначае сённяшні старшыня раённай арганізацыі палкоўнік В. І. Жандараў (дарэчы, Валерыя Іванавіча абралі старшынёй  у 2008 годзе), – афіцэры з’яўляюцца лідарамі ў  патрыятычным выхаванні моладзі, заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у знакавых для раёна і рэспублікі мерапрыемствах”.
У мінулую суботу афіцэры сабраліся ў раённым ваенным камісарыяце. Адтуль  вайсковым крокам прайшліся па цэнтральных вуліцах Шуміліна да брацкіх могілак. Тут адбылося ўзнагароджанне афіцэраў юбілейным медалём, прысвечаным 20-годдзю “Беларускага саюза афіцэраў”.  Ганарова і пачэсна гучала ад афіцэраў “Служу Беларусі”.
З нагоды юбілею  намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў  павіншаваў афіцэраў  і выказаў цвёрдую ўпэўненасць, што раённая арганізацыя “Беларускага саюза афіцэраў”  і надалей будзе адыгрываць важную ролю ў грамадска-палітычным жыцці раёна.  Безумоўна, прагучала і пажаданне павялічваць колькасць членаў арганізацыі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №72 ад 11.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *