Диспансеризация по новым правилам. Об изменениях с 1 января 2025 года рассказывает главврач Шумилинской ЦРБ

Здоровье

Дыспансерызацыя – па новых правілах

У Беларусі з 1 студзеня ўстаноўлены новы парадак дыспансерызацыі дарослых і дзяцей У 2023 годзе з мэтай медыцынскай прафілактыкі, выяўлення захворванняў на ранніх этапах і фарміравання здаровага ладу жыцця ўведзена абавязковая штогадовая дыспансерызацыя дарослых.

З улікам назапашанага вопыту пастановамі Міністэрства аховы здароўя ад 16 снежня 2024 года № 173 і № 174 зацверджаны новыя інструкцыі, якія тычацца правядзення дыспансерызацыі дарослага і дзіцячага насельніцтва. Пра новаўвядзенні ў праходжанні дыспансерызацыі расказала галоўны ўрач Шумілінскай ЦРБ Святлана ЛІНКЕВІЧ.

– Дыспансерызацыя дзяцей праводзіцца па дзвюх групах: да 1 года і з 1 да 17 гадоў. Устаноўлены розныя схемы яе правядзення ў залежнасці ад узросту, наяўнасці групы рызыкі развіцця захворванняў. Яна праводзіцца ўчастковым урачом-педыятрам ці ўрачом агульнай практыкі, які абслугоўвае дзіцячае насельніцтва, у амбулаторна-паліклінічных арганізацыях па месцы іх фактычнага пражывання, – расказала Святлана Уладзіміраўна. – Для дарослага насельніцтва ўстаноўлена, што дыспансерызацыя ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў праходзіць раз у тры гады, ад 40 гадоў – штогод.

Галоўны ўрач ЦРБ заўважыла, што па новай інструкцыі з парадку дыспансерызацыі выключана анкета выяўлення фактараў рызыкі развіцця неінфекцыйных захворванняў, але ўведзены карта ацэнкі сімптомаў і прыкмет перадпухлінных і пухлінных захворванняў, ацэнка рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў для грамадзян старэй за 40 гадоў па шкале SKORE, улік рэгулярнасці заняткаў фізіч-най актыўнасці і ўлік курэння тытуню.

Пашыраны крытэрыі эфектыўнасці дыспансерызацыі дарослага насельніцтва. У схему правядзення дыспансерызацыі дадалі:
— агляд поласці рота зубным фельчарам/урачом-стаматолагам ці ўрачом-отарыналарынголагам;
— пашыраны пералік паказчыкаў біяхімічнага аналізу крыві і ўстаноўлена перыядычнасць даследавання;
— устаноўлена перыядычнасць правядзення агульных аналізаў крыві і мачы, глюкозы крыві, электракардыяграфіі;
— скарэкціравана перыядычнасць правядзення медагляду жанчын у аглядавым кабінеце, забору біяматэрыялаў з мэтай ранняй дыягностыкі перадпухлінных і пухлінных захворванняў, мамаграфіі малочных залоз (з 21 года);
— скарэкціравана перыядычнасць правядзення даследавання для вызначэння прастатспецыфічнага антыгену (ПСА) для мужчын (ва ўзросце 50-65 гадоў – 1 раз у два гады);
— удакладнена вызначэнне наяўнасці генатыпаў вірусу папіломы чалавека пры правядзенні ВПЧ-тэсціравання высокай канцэрагеннай рызыкі (14 генатыпаў);
– удакладнены парадак і перыядычнасць абследавання пацыентаў, якія маюць хранічныя захворванні.

Святлана Лінкевіч дапоўніла, што дыспансерызацыю можна прайсці падчас любога звароту ў медустанову ці можна папярэдне заказаць у рэгістратуры (тэл. 5-51-57) талон для праходжання дыспансерызацыі на любы дзень у зручны час.

Як аформіць дыспансерызацыю на рабоце?

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, як трэба дзейнічаць, калі ёсць неабходнасць прайсці дыспансерызацыю.

Работніку трэба ўзгадніць з наймальнікам правядзенне дыспансерызацыі на вызначаную каляндарную дату (даты). На падставе пісьмовай заявы работніка наймальнік выдае загад аб вызваленні яго ад работы для праходжання дыспансерызацыі.

Па выніках дыспансерызацыі работнік прадстаўляе наймальніку выпіску з медыцынскіх дакументаў ці даведку, калі такі абавязак вызначаны ў лакальных прававых актах.

Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь гарантуе вызваленне ад работы для праходжання дыспансерызацыі з захаваннем сярэдняга заробку.

Работнік да 40 год вызваляецца ад работы 1 раз у тры гады з захаваннем сярэдняга заробку. Тым, хто дасягнуў 40 год, 1 дзень з захаваннем заробку даецца штогод. У той жа час работнікам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, а таксама на працягу 5 гадоў да дасягнення такога ўзросту (жанчыны з 53 гадоў, мужчыны з 58 гадоў) даюцца 2 дні штогод.

Падрыхтаваў Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *