ОАО «Ловжанское» получило на «Дожинках» новый трактор

Актуалии Сельское хозяйство

Рэха “Дажынак”. Прэмія – на новы МТЗ
На рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2012”, які прайшоў у Горках 21-23 верасня, з нашага раёна ездзіў дырэктар ААТ “Лаўжанскае” В. М. Долгі.  Кіраўніку акцыянернага таварыства, якое заняло трэцяе месца ў абласным аглядзе-конкурсе  “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, міністр сельскай гаспадаркі Леанід Канстанцінавіч Заяц уручыў дыплом і прэмію памерам у 151 мільён рублёў.
“Гэта прэмія мела мэтавае накіраванне і прызначалася для набыцця новага трактара, – кажа Вячаслаў Міхайлавіч. –  Мы паспелі ўжо купіць МТЗ-82.1. Новы трактар – самы лепшы падарунак. Тэхніка ў нашай вялікай гаспадарцы лішняй не будзе”.
У  Вячаслава Міхайлавіча багата ўражанняў ад рэспубліканскіх “Дажынак”, на якіх быў упершыню. У прыватнасці, спадабалася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, канцэрт Газманава. У горадзе  падчас свята была арганізавана выстава інавацый і дасягненняў сельскагаспадарчай вытворчасці Беларусі. Вернісаж мастакоў “Натхнёныя радзімай”, выстава-продаж кніг беларускіх выдавецтваў, закладка алеі ў гонар заслужаных працаўнікоў сельскай гаспадаркі, “Горад майстроў”, выстава караваяў і хлебабулачных вырабаў Магілёўскай вобласці “Свята хлеба”, свята беларускай моды – усё  ўразіла і запомнілася. В. М. Долгі выказаў надзею, што ў наступным годзе дэлегацыя Шумілінскага раёна будзе больш прадстаўнічай, а падарункі – больш важкімі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №77 ад 28.09.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *