Международный волейбольный турнир «Рождественские встречи» прошёл в Шумилинской СДЮШОР

Спорт, туризм

У «Калядных сустрэчах»  перамаглі шумілінцы

У выхадныя ў СДЮШАР прайшоў міжнародны турнір па валейболе «Калядныя сустрэчы» сярод жаночых каманд (навучэнцаў спартыўных школ і студэнтаў). У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Пскова, Смаленска, Полацка і Шуміліна (дзве каманды).

«Гэта былі доўгачаканыя сустрэчы, бо з дзяўчатамі са Смаленска і Пскова мы спаборнічалі ў мінулыя гады, – расказала трэнер СДЮШАР Людміла Харкавец. – Каманда студэнтак Полацкага каледжа ВДУ імя П. М. Машэрава прыехала ўпершыню. Турнір быў гарачы, напружаны, з вялікім азартам, бо ўсе пяць каманд былі добра падрыхтаванымі. Першае месца ўдалося вырваць шумілінскай камандзе «Студэнты» дзякуючы напорыстасці і згуртаванасці дзяўчат – прыйшлося сыграць ажно пяць партый».

Другое месца – у каманды Шумілінскай СДЮШАР, трэцяе – у валейбалістак з Пскова. Лепшым іграком турніру прызнана Яна Ярыга з Шумілінскай СДЮШАР.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *