Лучший военно-патриотический клуб выбирали в Шумилинском районе

80 лет Великой Победы Молодёжь Образование

Юныя гвардзейцы – юныя патрыёты

 У Шуміліне выбралі лепшы ваенна-патрыятычны клуб

У СШ № 1 г. п. Шуміліна прайшоў першы раённы агляд-конкурс ваенна-патрыятычных клубаў, у якім прынялі ўдзел каманды «Юны гвардзеец» з СШ № 1, «Праметэй» з Мікіціхінскай СШ і «Дабраволец» з Кардонскай СШ. Гэта свята патрыятызму сабрала разам вучняў, настаўнікаў і ўсіх, хто не абыякавы да будучыні сваёй краіны.

Агляд-конкурс складаўся з трох этапаў: прэзентацыі ваенна-патрыятычнага клуба, агляду строю і інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Я – патрыёт!». Кожны этап быў нацэлены на тое, каб дзеці маглі праявіць не толькі свае веды, але і творчы падыход, і камандны дух.

Падчас прэзентацыі члены клубаў распавядалі пра сваю дзейнасць, мэты і дасягненні, дзяліліся праектамі і ідэямі. «Мы патрыёты, і ў адказе за будучыню краіны. Абяцаем захаваць гістарычную праўду», – гучала ў кожным выступленні.

Агляд строю прадэманстраваў высокі ўзровень падрыхтоўкі, што было адзначана начальнікам адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыяту Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэем Собіным.

На этапе інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Я – патрыёт» удзельнікі адказвалі на пытанні пра гераічныя і трагічныя старонкі Вялікай Айчыннай вайны.

Па выніках усіх этапаў першае месца прысуджана камандзе «Юны гвардзеец», другое – камандзе «Праметэй», трэцяе – «Дабраволец». Пераможца і прызёры былі ўзнагароджаны граматамі, кожны ўдзельнік атрымаў порцыю станоўчых эмоцый і новых уражанняў.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *