Готовность пляжей к купальному сезону проверили в Шумилинском районе

Общество Спорт, туризм

Праверылі гатоўнасць пляжаў

На гэтым тыдні прадстаўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Пятроў і старшыня раённай арганізацыі Таварыства ратавання на водах Аляксандр Шарафутдзінаў разам з карэспандэнтам раённай газеты накіраваліся на пляжы, каб паглядзець, наколькі гатовы яны да купальнага сезона.

– У раёне вызначаны два афіцыйныя месцы для масавага купання – Шумілінскае возера і возера ў Лескавічах, – адзначыў Аляксандр Шарафутдзінаў. – Разглядаецца пытанне аб адкрыцці пляжу на возеры Будавесць у аг. Башні. На Шумілінскім і Лескавіцкім азёрах з 1 мая пачнуць працаваць ратавальныя пасты, сіламі матросаў-ратавальнікаў у першых днях мая на пляжах будуць зроблены купальні для дзяцей.

Возера ў Лескавічах папулярнае ў шумілінцаў. У летнія месяцы тут купаюцца і загараюць дзеці, якія адпачываюць у аздараўленчым лагеры «Пунсовы ветразь». За пляж адказваюць работнікі Шумілінскага лясгаса, якім да пачатку купальнага сезона трэба абкасіць тэрыторыю, пафарбаваць лаўкі, раздзявальню, альтанку. Не лішняй будзе падсыпка пяском падыходу да вады. У бліжэйшы час тут будуць устаноўлены знакі бяспекі. У пачатку мая вадалазы Таварыства ратавання на водах абследуюць і ачысцяць акваторыю пляжа.

Тэрыторыя возера Шумілінскае добраўпарадкавана. Раздзявалкі, альтанкі і спартыўны міні-гарадок былі добра адрамантаваны летась. «За пляж на возеры адказвае УП ЖКГ, – зазначыў Аляксандр Сафаравіч. Бачна сістэмная работа на пляжы. Гэтай вясной была ўстаноўлена новая альтанка». Але пытанні да гатоўнасці ёсць і тут: «падвісла» пытанне аб устаноўцы знакаў бяспекі. А вось акваторыя пляжа ўжо абследавана і ачышчана вадалазамі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *