6 мая в концертном зале «Витебск» прошла торжественная церемония награждения победителей ежегодного областного конкурса среди журналистов и редакций СМИ Витебской области

В области Конкурсы Общество


6 мая ў канцэртнай зале «Віцебск» прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ Віцебскай вобласці, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.


«Сёння мы ўшаноўваем тых, хто піша і захоўвае гісторыю, хто захоўвае незабыўныя кадры, хто даносіць інфармацыю не толькі тым, што жывуць цяпер, але і нашым нашчадкам, – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, выказаў шчырую падзяку прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі Віцебскай вобласці за працу і пажадаў творчых поспехаў.
Кіраўнік рэгіёна ўзнагародзіў пераможцаў абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ вобласці ў 9 намінацыях.


На ўрачыстым мерапрыемстве адбылося ўшанаванне пераможцаў абласнога творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці.


Дыпломам I ступені ў намінацыі «Прапаганда ведаў у галіне забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва» ўзнагароджана галоўны рэдактар установы «Рэдакцыя газеты «Герой працы» Шумілінскага раёна» Алена Карпушэнка. Дыплом, кветкі і падарункі ўручыў член Савета Рэспублікі начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін.
Заслужаныя ўзнагароды атрымалі лепшыя работнікі друкарняў, прадпрыемстваў сувязі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *