Герой Савецкага Саюза Гайдым Іван Якаўлевіч
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і 16 лістапада 1916 г. на тэрыторыі Башкірыі, Расія. Украінец. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з лютага 1942 года.
І. Я. Гайдым узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Быў некалькі разоў паранены. Вызначыўся ў баях падчас вызвалення Шуміліна. Рота пад камандаваннем гвардыі капітана І. Я. Гайдыма 22 чэрвеня 1944 года прарвала абарону праціўніка і вызваліла вёску Ільінцы. 24 чэрвеня адной з першых фарсіравала Заходнюю Дзвіну і адбіла некалькі варожых контратак. У гэтым баі І. Я. Гайдым загінуў. Пахаваны ў в. Заграмадзіна.
22 ліпеня 1944 года яму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Імя Героя носіць вуліца ў аграгарадку Крывое Сяло. Таксама імем І. Я. Гайдыма названа вуліца ў яго роднай вёсцы Пісараўка і райцэнтры Раеўскі (Рэспубліка Башкартастан, Расія).

