День открытых дверей для будущих первоклассников прошёл в Шумилинской СШ №1

Образование

Школа запрашае, школа чакае

У СШ № 1 імя Героя Савецкага Саюза П. А. Акуцыёнка прайшоў доўгачаканы дзень адчыненых дзвярэй «Школа запрашае», які сабраў будучых першакласнікаў, выхаванцаў і выхавальнікаў дзіцячых садкоў. Мерапрыемства было насычаным і пазнавальным: дзецям прадаставілася ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з атмасферай установы адукацыі і яе педагогамі.

З раніцы ў школе панавала радасная атмасфера. Дзяцей сустрэлі намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Людміла Сімановіч і вучні груп педагагічнай накіраванасці, якія з вялікім задавальненнем правялі займальную экскурсію па школе з дапамогай распрацаваных маршрутных лістоў. Будучыя першакласнікі ўбачылі вучэбныя кабінеты, бібліятэку, спартыўную залу, школьную сталовую, актавую залу, а таксама даведаліся пра тое, якія цікавыя заняткі чакаюць іх у хуткім часе.

Адным з самых яркіх момантаў дня стала спартыўная насць і спрыт і атрымаць не толькі станоўчыя эмоцыі, але і прыемныя сюрпрызы. Не менш цікава прайшла віктарына па казках. Па заканчэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі. Выхавальнікі адзначылі, што атмасфера была дружалюбнай, а дзеці праяўлялі актыўнасць і цікавасць.

«Гэта была выдатная магчымасць нашым выхаванцам убачыць, як выглядае школа, даведацца пра тое, што іх чакае ў першым класе», – падзялілася ўражаннямі выхавальнік дзіцячага сада Святлана Гарэленкава.

Дзень адчыненых дзвярэй стаў паспяховым крокам не толькі ў падрыхтоўцы будучых першакласнікаў да новага этапа ў іх жыцці, але і магчымасцю для старшакласнікаў праявіць свае педагагічныя навыкі. Дзеці пакінулі школу з усмешкамі, а ў іх сэрцах пасялілася жаданне хутчэй стаць першакласнікамі і атрымліваць новыя веды. Мы дзякуем усім удзельнікам мерапрыемства і чакаем будучых навучэнцаў у гасцінных сценах нашай школы!

Людміла СІМАНОВІЧ,  намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *