Что посмотреть в Шумилинском районе

Край шумілінскі Спорт, туризм

Шуміліншчына турыстычная.  Варыянтаў багата, было б жаданне

Шумилинский район

Гісторыка-культурны турызм – адзін з асноўных відаў турызму ў сучасным свеце, паколькі дазваляе спалучаць у сабе пазнавальныя экскурсійныя паездкі з наведваннем гістарычных, архітэктурных, прыродных і культурных славутасцей.

Знакавыя славутасці Беларусі – крэпасці і замкі, палацава-паркавыя ансамблі і радавыя сядзібы, храмы і манастыры, старажытныя інжынерныя збудаванні, музеі і этнаграфічныя вёскі, а таксама памятныя мясціны. Вялікім патэнцыялам для развіцця культурна-пазнавальнага турызму ў Беларусі валодаюць аб’екты, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Да іх адносяцца Нацыянальны парк «Белавежская пушча», замкавы комплекс «Мір», Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», Геадэзічная дуга Струве, а таксама аб’екты з Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (больш за 5,5 тыс.).

Шумілінская зямля валодае багатай культурнай спадчынай, якая ўключае значную колькасць археалагічных аб’ектаў, воінскіх пахаванняў, старажытных будынкаў, твораў манументальнай скульптуры, прадметаў музейнага і бібліятэчнага фонду, нематэрыяльных праяў творчасці чалавека. У Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у раёне ўключаны 34 аб’екты спадчыны. Сярод іх – 19 воінскіх пахаванняў, 12 помнікаў археалогіі (месца размяшчэння былога драўлянага Казьянскага замка перыяду Лівонскай вайны, гарадзішчы, курганныя могільнікі, старадаўні каменны крыж) і 3 помнікі архітэктуры – былая сядзіба Грабніцкіх у Обалі, Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Пабеда і Царква Святога Прападобнага Сергія Раданежскага ў вёсцы Лескавічы.

Даведацца пра культурна-гістарычную спадчыну можна ў гісторыка-краязнаўчым музеі, Доме рамёстваў, школьных музеях.  Варыянтаў пазнавальнага і цікавага адпачынку на Шуміліншчыне ў турыстаў багата, галоўнае – жаданне.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *