Кто может заказать в ТЦСОН обкос участка

Новости Общество

Хоць трава не расці

Расце непасеяная – гэта пра траву. Хочацца, каб яна расла марудна, але так не атрымліваецца. Спрыяльнае надвор’е (цёпла і дожджык палівае) “гоніць” траву ўверх. Добра той сям’і, дзе ёсць гаспадар, які на “ты” з трымерам. Многіх выручаюць сваякі, суседзі ці знаёмыя. А калі чалавек сталага ўзросту ці адзінокі, то за паслугамі абкосу можна звярнуцца ў ТЦСАН.

Так зрабілі гаспадары дома па вуліцы Юбілейнай. «Дачка Людміла кожны год заказвае касца ў ТЦСАН, і не адзін раз за сезон, – расказала Раіса Васільеўна Папалава. – Вельмі добра, што ёсць такая паслуга. Спецыялісты загадзя тэлефануюць, калі падышла чарга на абкос, потым разлічваемся. Сяджу вось на лавачцы і любуюся, як спрытна мужчына ўпраўляецца з трымерам. Заканчвае ўжо касіць – амаль тры соткі травы як і не было». За добрую работу жанчына хваліць сацыяльнага работніка ндрэя Тарбеева. Вось ужо на працягу пяці гадоў (столькі А. Тарбееў працуе ў цэнтры) абкос кладзецца на яго плечы. Спраўляецца за дзень прыкладна з 15 соткамі.

«Мы аказваем паслугі пенсіянерам і інвалідам першай і другой груп, – расказала спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі ТЦСАН Аксана Аўчыннікава. – Адна сотка абкосу каштуе 7 рублёў 55 капеек. Выезд па райцэнтры бясплатны. А калі заказчыкі жывуць у іншых населеных пунктах, бяруцца аўтапаслугі – 46 капеек за адзін кіламетр». Андрэй Тарбееў абкошвае падворкі не толькі ў райцэнтры,

ёсць заказы з Сіроціна, Грабніцы, Беразніцы, Баёўкі і іншых вёсак. Сваёй чаргі чакаюць больш як трыццаць чалавек. Але на працягу двух тыдняў пасля падачы заяўкі касец абавязкова прыедзе на кожны падворак. Андрэй Тарбееў

Ларыса ЗАЙЦАВА.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *