Блиц-опрос: Живу в Беларуси и этим горжусь!

Край шумілінскі Общество

ЮрыйСЯМЁНАЎ, кіраўнік СФГ «Раднік»:

– Тым, што ты нарадзіўся ў Беларусі, ужо можна ганарыцца. Бываў у многіх краінах і магу сказаць адназначна, што наша нацыя – самая талерантная, міралюбівая і надзейная. Можам ганарыцца сваёй шчырасцю і гасціннасцю. У нас самыя прыгожыя ў свеце жанчыны, знаёмыя з іншых краін кажуць, што нам, мужчынам-бульбашам, пашчасціла. У нас многа вялікіх прадпрыемстваў, а нашы людзі самыя разумныя – у нас многа вучоных і акадэмікаў. “Вайбер” і вядомую камп’ютарную гульню ў танкі стварылі таксама беларусы.

Армэн Сукіясян, г. п. Шуміліна:

– Я пазнаёміўся з Беларуссю 34 гады таму, калі бацькі прывезлі мяне ў Шуміліна з далёкай Арменіі. І я бязмежна ўдзячны ім за іх выбар, і за магчымасць жыць тут. Я палюбіў прыгожую, спакойную і міралюбівую Беларусь на ўсё жыццё. Тут я стварыў сям’ю, выхоўваю траіх дачок, паспяхова вяду бізнес. І я шчаслівы, што маю магчымасць не толькі карыстацца дабротамі і выгодамі, якія дае мне дзяржава, але і ўкладваць свае сілы, энергію і сродкі ў развіццё раёна, вобласці, краіны, працаваць на дабрабыт Беларусі.

Таццяна АНТОНАВА, загадчыца Мішневіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі:

– Ганаруся тым, што ў нашай краіне бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. У нас якасныя і смачныя прадукты. Карыстаюся беларускай тэхнікай – тэлевізарам, халадзільнікам, пральнай машынай і магу з упэўненасцю сказаць, што яны якасныя і надзейныя. Ганаруся дзвюма дачкамі, якія атрымалі адукацыю, знайшлі сябе ў жыцці і выхоўваюць тут дзяцей.

Аляксандр ПРУДНІКАЎ, старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі Каўлякоўскага сельсавета:

– Захапляюся краявідамі нашай краіны. Ганаруся, што палітыка кіраўніка дзяржавы міралюбівая. У нас усё робіцца для людзей: забяспечаны даступнае медыцынскае абслугоўванне, вучоба для моладзі, своечасовыя пенсіі. Беларусы могуць ганарыцца, што самыя вялікія ў свеце самазвалы – БелАЗы – вырабляюцца ў нашай краіне.

Наталля БАНЦЭР, г. Віцебск:

– Ганаруся тым, што служу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Магу з упэўненасцю сказаць, што беларуская армія ў любы момант можа надзейна абараніць нашу родную краіну і яе жыхароў. І гэта сапраўды для мяне, як афіцэра і грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, асаблівы гонар. Мой прадзед ваяваў у гады Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы яму і мільёнам салдатам Чырвонай Арміі мы больш за 80 год жывём пад мірным небам. І гэта таксама вялікая нагода для гонару.

Кацярына ВАСІЛЕВІЧ, г. п. Обаль:

– Ганаруся тым, што магу спакойна працаваць на родным прадпрыемстве, тым, што Обальскі керамічны завод мадэрнізуецца і становіцца сучасным прадпрыемствам, якое выпускае канкурэнтаздольную прадукцыю. Тым, што ў нас бачаць чалавека працы і ўшаноўваюць яго (Кацярына Васілевіч сёлета атрымала званне «Чалавек года Віцебшчыны, – рэд.).

Наталля ГАЛАВАЧОВА, аг. Мікіціха:

– Ганаруся нашай багатай і слаўнай гісторыяй і, што самае важнае, тым, што мы, беларусы, змаглі захаваць гістарычную праўду. Як маці, ганаруся тым, што жыву ў мірнай і спакойнай краіне, і ў маёй дачушкі Лізаветы ёсць будучыня.

Павел САВАСЦЬЯНАЎ, 6 гадоў:

– Я нарадзіўся ў Беларусі. Яна вялікая і прыгожая. У Шуміліне ў мяне многа сяброў. У нашай краіне прыгожая прырода, рэкі, азёры і гарады. Мы ездзім на экскурсіі, і мне гэта падабаецца. З татам і мамай мы хутка збіраемся ў паездку ў Гродна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *