Сустрэчы з песнямі пад гармонік
17 ліпеня, у Дзень утварэння Шумілінскага раёна, артысты аўтаклуба падрыхтавалі для жыхароў вёсак святочны сюрпрыз – забаўляльную праграму «Віншавальны экспрэс».
Вёска Добрына стала першым прыпынкам «Віншавальнага экспрэсу». Паглядзець і паслухаць святочную праграму сабраліся людзі розных узростаў. Атрымаўся сумесны міні-канцэрт пад гармонік. Па просьбе жыхароў артысты выканалі песню «Деревенька моя». А напрыканцы музычнай сустрэчы артысты атрымалі кветкі ад удзячных вяскоўцаў.
«Віншавальны экспрэс» у Дзень нараджэння раёна пабываў таксама ў Пабедзе, Язвіне, Дабеі, Навіках, Крывым Сяле і ў Полькавічах. А ў Полькавічах у гэты дзень прайшло свята вёскі.
Як адзначыла кіраўнік клуба Лілія Барадзёнак, у першую чаргу хацелася, каб у гэты знакавы для раёна дзень святочная атмасфера панавала і ў невялікіх населеных пунктах, каб вяскоўцы атрымалі і віншавальныя словы, і зарад бадзёрасці.
Аляксандр ШЭДЗЬКО

