Выполнение Декрета Президента Беларуси №18 в Шумилинском районе рассматривалось на заседании райисполкома

Актуалии Власть

“Гэта лёсы дзяцей, гэта будучае краіны”
Нягледзячы на тое, што на барацьбу з нядбайнасцю асобных бацькоў і на абарону правоў дзяцей кінута цэлая армія прадстаўнікоў дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый, рашыць пытанне карэнным чынам не ўдаецца. Чаму? Дзе недапрацоўваем? Якія яшчэ меры трэба прыняць? Адказы на гэтыя пытанні спрабавалі даць удзельнікі пасяджэння раённага выканаўчага камітэта, якое адбылося 23 лістапада. Галоўнае пытанне, якое было вынесена на парадак дня, – выкананне Дэкрэта Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь № 18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”.
У абмеркаванні праблемы прынялі ўдзел прадстаўнікі вобласці: начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама А. І. Лескавец і памочнік пракурора вобласці І. В. Крукоўская.
Старшыня райвыканкама У. П. Куранны, які вёў пасяджэнне, перакананы, што барацьба з нядобрасумленнасцю і п’янствам бацькоў павінна быць больш жорсткай, што для гэтага трэба аб’яднаць усе сілы ў адзіны бескампрамісны кулак.
Аб эфектыўнасці мер па рэалізацыі Дэкрэта № 18
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядбайных сем’ях”
З даклада намесніка старшыні райвыканкама А. М. Зайцава
Работа па абароне правоў дзяцей у раёне праводзіцца ў цесным узаемадзеянні ўсіх зацікаўленых службаў: камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, аддзела і ўстаноў адукацыі, аддзела ўнутраных спраў, медыкаў, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, суда, пракуратуры, сельскіх Саветаў дэпутатаў.
Выкананне патрабаванняў Дэкрэта № 18 разглядаецца на сесіях раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў, на пасяджэннях раённага і сельскіх выканаўчых камітэтаў, камісіі па справах непаўналетніх.
Міжведамаснае ўзаемадзеянне і кантроль за выкананнем Дэкрэта № 18 забяспечвае каардынацыйны савет.
У раёне створана  сістэма выяўлення сямейнай нядбайнасці. За 9 месяцаў 2012 года на ўлік пастаўлена 168 дзяцей, якія знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
За апошнія пяць год 893 дзіцяці набылі статус “знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы”.
На 1 лістапада 2012 года на ўліку 226 дзяцей са 135 сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Найбольшая колькасць праблемных сямей пражывае на тэрыторыі Сіроцінскага (35 дзяцей з 16 сямей) і Светласельскага сельсаветаў (37 з 19 сямей), а таксама г. п. Шуміліна – 51 дзіця з 33 сямей.
У апошнія гады складваецца сістэма па ранняму выяўленню сямейнай нядобрасумленнасці.
Пастаяннае назіранне за праблемнымі сем’ямі дазваляе не толькі кантраляваць умовы жыцця дзяцей, але і аказваць ім своечасовую дапамогу. За перыяд з 2007 па 2012 год знята з уліку 749 дзяцей, якія знаходзіліся ў сацыяльна небяспечным становішчы, з іх 418 (55,8%)  –  у сувязі з нармалізацыяй абстаноўкі ў сям’і.
З 1 студзеня 2007 года камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама 174 дзіцяці прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, з іх бацькам вернута 102 дзіцяці. Разам з тым, 35% дзяцей, адабраных у 2012 годзе, прызнаны маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне паўторна.
Адным з важнейшых накірункаў рэалізацыі Дэкрэта № 18 з’яўляецца спагнанне грашовых сродкаў, затрачаных на ўтрыманне дзяцей за кошт дзяржавы. Сёння 41 дзіця з тых, хто засталіся без бацькоўскай апекі, выхоўваюцца ў апякунскіх сем’ях, 38 – у прыёмных, 3 – у дзіцячым доме сямейнага тыпу.
На 1 лістапада 87 асоб абавязаны кампенсаваць расходы на ўтрыманне  дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, на карысць аддзела адукацыі.  Працэнт кампенсацыі складае 55,8%.
Асноўнымі прычынамі няпоўнай кампенсацыі расходаў з’яўляецца нежаданне абавязаных асоб працаваць, іх нізкі адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень.
За ўхіленне ад кампенсацыі расходаў на ўтрыманне дзяцей 9 асоб асуджаны да розных відаў пакарання, 5 прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за ўхіленне ад працаўладкавання. У лячэбныя працоўныя прафілакторыі накіраваны 8 чалавек, яшчэ 4 прайшлі медкамісіі.
За 10 месяцаў 2012 года са 116 абавязаных асоб у нарколага стаіць на ўліку 87 чалавек. З іх на прафілактычным уліку – 28; на дынамічным – 59; жанчын – 62; мужчын – 25.
За апошнія гады зроблена многа. Аднак праблема дзяцей-сірот пры жывых бацьках яшчэ далёкая ад вырашэння. Толькі неабыякавыя адносіны ўсяго грамадства да праблемы  дазволяць абараніць правы дзяцей і стварыць спрыяльныя ўмовы для іх развіцця. Як падкрэсліў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка: “Ад рэалізацыі Дэкрэта павінен быць вынік. Гэта лёсы дзяцей, гэта будучае краіны”.
Падрыхтавала  Аліна КАНСТАНЦІНАВА.
Надрукавана ў №94 ад 27.11.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *