Новый год и безопасность: про пиротехнику и штрафы

Актуалии Безопасность Общество

Пра піратэхніку і штрафы
На працягу снежня ў рэспубліцы праводзіцца акцыя “Бяспечны Новы год!”.
У гэтыя перадсвяточныя дні работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць віктарыны, латарэі, конкурсы па асновах бяспекі жыццядзейнасці ва ўстановах адукацыі.
“Асноўнае, на што звяртаем увагу дзяцей і дарослых – гэта захаванне бяспекі пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, – кажа старшы інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі  РАНС Я. У.  Сташонак. – Напрыклад, летась за апошні пераднавагодні ты-дзень у рэспубліцы было зарэгістравана 19 няшчасных выпадкаў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў, на якіх былі траўміраваны 20 чалавек, у тым ліку 9 дзяцей”.
Мы папрасілі Яўгена Уладзіміравіча даць слушныя парады тым чытачам раённай газеты, хто любіць карыстацца піратэхнікай. “Перш-наперш чытайце інструкцыю, там прапісаны практычна ўсе варыянты, якія можна загадзя прадугледзіць і прадухіліць, – кажа Я. У. Сташонак. – Запальваючы феерверк, не нахіляйцеся над ім. Калі ракета не спрацавала адразу, не варта падбягаць і глядзець у чым справа: вы рызыкуеце атрымаць слуп агню прама ў твар. Калі вы хочаце запусціць феерверк, то зрабіць гэта трэба лепш у бязлюдным месцы, каб побач не было выпадковых прахожых.
Памятайце, што ўстанаўліваць феерверк трэба ўстойліва, каб ён не перакуліўся і не пачаў “кідаць” іскры на публіку. Таму пажадана абкласці батарэю салютаў цэглай, камянямі ці хаця б снегам”.
Кожны год напярэдадні навагодніх святаў або пасля іх жыхары райцэнтра звяртаюцца ў міліцыю і скардзяцца на выбухі петард і салютаў.  Начальнік аддзялення аховы прафілактыкі і правапарушэнняў РАУС В. М. Воранаў нагадвае: “Выкарыстанне піратэхнікі ў людных месцах, а таксама ў памяшканнях могуць быць расцэнена як дробнае хуліганства. За гэта згодна з арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь пагражае штраф ад 2 да 30 базавых велічынь (ад 360 тысяч да 5,4 млн. руб) або адміністрацыйны арышт да 15 сутак. Калі вы купілі навагоднія салюты, трэба захоўваць элементарныя правілы бяспекі: не трэба кідаць піратэхніку, біць яе якімі-небудзь прадметамі, цягнуць за правады або шнур”.
Міліцыянеры і выратавальнікі нагадваюць жыхарам раёна: купляць піратэхніку трэба ў магазінах, якія маюць на гэта ліцэнзію. Нелегальным прадаўцам за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць і продаж піратэхнічных вырабаў пагражае штраф ад 10 да 50 базавых велічынь, увесь тавар і атрыманы даход пры гэтым канфіскуюцца.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №98 ад 15.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *